krupki.by

ru RU be BE en EN

300 кілаграмаў карпа выпусцілі ў сажалку Слабада



300 кілаграмаў карпа выпусцілі ў сажалку Слабада

Автор / Общество / Пятница, 05 мая 2017 15:11 / Просмотров: 968

300 кілаграмаў карпа выпцсцілі ў сажалку СлабадаСажалка Слабада, якая знаходзіцца ў Халопеніцкім сельсавеце, ужо некалькі гадоў арандуецца адкрытым акцыянерным таварыствам «Халопенічы». І кіраўніцтва гаспадаркі заўсёды імкнуцца дастаўляць радасць рыбакам – амаль штогод вадаём зарыбляецца ў асноўным сяголеткам карпа.

Вось і на гэты раз у адзін з дзён красавіка, нам давялося назіраць за гэтай цікавай дзеяй. І хаця надвор’е, асабліва на адкрытым месцы прама ля вадаёма, было зусім не красавіцкім, зарыбленне ўсёроўна выклікала непадробны інтарэс. 

У аўтамашыне стаялі шэсць пластмасавых бочак, запоўненых карпамі, і па чарзе адна за адной па спецыяльным прыстасаванні яны скатваліся адразу на бераг. Затым адказныя за сажалку, а гэта Пётр Казак і Аляксандр Жылінскі, накіроўвалі іх у вадаём і выпускалі рыбу, як кажуць, у сваю стыхію – ваду. З вялікімі яе асобінамі жадаючыя з задавальненнем фатаграфаваліся. 

300 кілаграмаў карпа выпцсцілі ў сажалку Слабада

300 кілаграмаў карпа выпцсцілі ў сажалку Слабада

300 кілаграмаў карпа выпцсцілі ў сажалку Слабада

300 кілаграмаў карпа выпцсцілі ў сажалку Слабада

300 кілаграмаў карпа выпцсцілі ў сажалку Слабада

Сапраўдныя рыбаловы-аматары ўяўлялі, якім ён будзе сённяшні 400-600-грамовы карп праз пару гадоў, на якую нажыўку яго лавіць, чым падкармліваць. Разам з адказнымі за вадаём мы нагадалі, што зарыбленне сажалкі праходзіла роўна тры гады таму. І адзін з іх у мабільным тэлефоне паказаў фотаздымак карпа, запушчанага ў красавіку 2014 года і злоўленага ўвосень мінулага года. Яго вага аказалася – 6 кілаграмаў 600 грамаў! Будзем спадзявацца, што і гэтыя асобіны вырастуць да такіх жа памераў.

Да месца адзначыць, не так даўно было выпушчана 30 кілаграмаў малькоў карпа ў гэты вадаём, а таксама ў вадаём, што знаходзіцца ля жывёлагадоўчай фермы «Стары Бобр». І яшчэ. Гэты карп быў закуплены ў рыбгасе «Волма» Чэрвеньскага раёна. І цяпер аматарская рыбная лоўля на сажалцы Слабада будзе зноў платнай. Кошт разавай рыбалкі – 4 рублі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.