krupki.by

ru RU be BE en EN

Школьнікі чытаюць на памяць Коласа і глыбей вывучаюць творчасць вялікага песняра



Школьнікі чытаюць на памяць Коласа і глыбей вывучаюць творчасць вялікага песняра

Автор / Общество / Среда, 10 мая 2017 08:13 / Просмотров: 2265

Школьнікі з Ігрушкаўскай СШ падчас экскурсііЗ нейкім асаблівым пачуццём мы глядзім на папяровыя лісточкі, дзе знаёмым почыркам Песняра напісаны яго неўміручыя радкі. Цудоўная магчымасць пабачыць фота арыгіналаў твораў, якія сталі любімымі кнігамі, вядомымі на ўвесь свет, ёсць у Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску прадаставіў мабільную перасоўную экспазіцыю, якая прабудзе ў нас да 13 мая.

Журналісты «Крупскага весніка» не прамінулі магчымасці наведаць выставу. Творчасць класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы зараз, у год 135-годдзя з дня іх нараджэння, сапраўды ў цэнтры ўвагі.

Дырэктар музея Тамара Бальбот з радасцю заўважыла, што выстава вельмі запатрабаваная і папулярная. 

– Асабліва ў вучняў школ раёна, – адзначыла яна. – Падчас экскурсіі гучыць не толькі расказ пра Песняра, але і яго неўміручыя паэтычныя радкі. Радуе, што дзеці – не толькі ўважлівыя слухачы, але і актыўныя ўдзельнікі, суразмоўцы. Яны цытуюць творы класіка. Бываюць нават эстафетныя чытанні, калі хлопчыкі і дзяўчынкі падхопліваюць адзін аднаго і на памяць чытаюць, напрыклад, «Новую зямлю». Часта ў дзень у нас праходзіць па 4-5 экскурсій. Вельмі прыемна, што людзі адгукаюцца на такія падзеі, ведаюць і любяць беларускую класіку.

Цікавым акцэнтам падчас вандроўкі па творчасці Коласа з'яўляецца тое, што, можна лічыць, не абмінулі яго дарогі і наш крупскі край. Якім чынам? Расказала супрацоўнік музея Таццяна Каваленка.

– У 1908 годзе Якуб Колас настаўнічаў у прыватнай школе ў вёсцы Сані, якая раней належала да Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Гэта недалёка ад Талачына. Заўважым, што воласць была Абчугская. Там мясцовы памешчык Гардзялкоўскі адкрыў прыватную беларускую школу для сялянскіх дзяцей. У пошуках настаўніка звярнуўся ў газету «Наша Ніва», падпісчыкам якой ён з’яўляўся. Там яму і параілі Якуба Коласа, якому на той час было забаронена працаваць у дзяржаўных школах з-за ўдзелу ў нелегальным з’ездзе настаўнікаў у Мікалаеўшчыне.

Праўда, папрацаваў ён там толькі каля трох месяцаў, але пакінуў аб сабе добрую памяць надоўга. Школу наведвала два дзясяткі вучняў з навакольных вёсак. Колас вучыў іх на беларускай мове, выкарыстоўваючы да ўсяго іншага вершы і артыкулы з «Нашай Нівы». А яшчэ чытаў на памяць творы Багушэвіча, Крылова, Пушкіна. Сведкі адзначалі, што дзеці вельмі палюбілі свайго настаўніка, заўсёды з ахвотай ішлі на заняткі і стараліся добра вучыцца. Пацвярджэнне таму – цікавы факт. Вясной таго ж года вучні школы хадзілі ў валасны цэнтр АбчЫугу здаваць экзамены за пачатковую школу. Уся група болей чым паспяхова справілася з кантрольнымі і вуснымі заданнямі.

Мабільная выстава шмат месца не займае, але яна вельмі змястоўная. Там можна ўбачыць тэкст першага надрукаванага твора – верша «Наш родны край», які выйшаў у 1906 годзе ў газеце «Наша Ніва», і вокладку першай кнігі «Песні жальбы». Як жывыя, на нас глядзяць бацькі пісьменніка і знакаміты дзядзька Антось – любімец дзяцей. Можна падарожнічаць па карце родных мясцін Коласа і «пабыць» у хаце ў Смольні, дзе ён упершыню сустрэўся з Янкам Купалам.

Выстава мае назву «Чалавек эпоха». І сапраўды, калі глыбей даведваешся пра яго жыццё, то ўражвае, колькі там працы, падзей, сустрэч, грамадскай справы! Сапраўды, цэлая эпоха.

Адзін з самых кранальных момантаў – шмат здымкаў з рукапісамі, дзе можна ўбачыць почырк любімага паэта. І нават самі стэнды зроблены так, што нібыта на іх сваёю рукою пісаў Колас. Ёсць нават лісты з перакладу паэмы «Новая зямля» на рускую мову з уласнаручнымі праўкамі самога Коласа.

А таксама шматлікія эпізоды жыцця Песняра, занатаваныя на фота. Вось ён сустракаецца з воінамі Савецкай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з выкладчыкамі і студэнтамі Горацкай сельгасакадэміі, зацікаўлена гутарыць з дзедам Талашом, сустракаецца з юнымі чытачамі, з кіраўніцтвам рэспублікі, з замежнымі пісьменнікамі. Здаецца, нібы на некалькі хвілін трапляеш у коласаўскі час. Уражвае, колькі Коласу пісалі людзі! На выставе можна пабачыць арыгіналы гэтых лістоў.

Дзякуючы генію Якуба Коласа наша беларуская літаратура, беларуская кніга сталі вядомы свету. Падумаць толькі, творы вялікага класіка перакладзены больш як на 40 моў! У іх – душа нашага беларускага народа, яго самабытная культура, якая з дапамогай майстэрскага слова заняла сваё пачэснае месца ў сусветнай культуры.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

15 октября пройдет "прямая линия" по вопросам социальной защиты семей с детьми

В среду, 15 октября, в рамках единого дня консультирования населения по вопросам социальной защиты семей с детьми состоится прямая телефонная линия с исполняющим обязанности заведующего сектором материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского районного исполнительного комитета Мусохрановой Юлией Петровной с 10.00 до 11.00 по телефону 2-62-83.

15 октября "прямую линию" проведет главный врач ГУ «Крупский РЦГиЭ»

В среду, 15 октября, с 9.00 до 11.00 по телефону 8-01796 4-12-89 прямую телефонную линию проведет главный врач ГУ «Крупский РЦГиЭ» ЛОБАЧЕВ Никита Васильевич.

16 октября ИМНС проведет консультации по вопросам применения налоговых вычетов

16 октября отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев, проводится тематический день информирования по вопросам применения налоговых вычетов при исчислении подоходного налога с заработной платы. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

16 октября ИМНС проведет день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты налогов

16 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев - плательщиков имущественных налогов, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты земельного, транспортного налогов и налога на недвижимость единым имущественным платежом.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.