Вось што расказаў дзяржаўны інспектар Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір КАРОЛЬ:
– Пры з’яўленні талай вады рыба пачынае больш інтэнсіўна рухацца, карміцца і рыхтавацца да штогадовага нерасту. Першым на яго ідзе шчупак, які накіроўваецца супраць цячэння па рэках, каналах і, знайшоўшы прагрэтыя месцы, пачынае працэс размнажэння. За здабычу шчупака ў забаронены час у залежнасці ад характару правапарушэння парушальнікі могуць прыцягвацца да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці.