krupki.by

ru RU be BE en EN

Галоўнае свята адзначылі ў Худавецкім сельскім клубе-бібліятэцы



Галоўнае свята адзначылі ў Худавецкім сельскім клубе-бібліятэцы

Автор / Общество / Среда, 23 августа 2017 10:43 / Просмотров: 1465

І хаця правядзенне мерапрыемства было намечана на 15 гадзін, ужо адразу пасля абеду хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама жыхары аграгарадка Худаўцы накіроўваліся да мясцовага ачага культуры.

І, як аказалася ў далейшым, свята «Эх, яблычка!» зацікавіла нават жыхароў суседніх вёсак, якія прыехалі сюды на машынах. У фае гасцей чакалі столікі, засцеленыя сурвэткамі, на якіх былі кветкі, пірагі і напітак. Забягаючы наперад, адзначым, што ў хуткім часе тут з’явяцца і яблыкі.

– Пастаянным чыслом – 19 жніўня – штогод адзначаецца Яблычны Спас, – гаварыла вядучая Наталля Барздакова. – У дзень Пераўтварэння Гасподня, які называецца Другім Спасам, у царкве асвячаюцца яблыкі. Яблычны Спас лічылі на Русі галоўным святам лета. Днём пілі яблычны квас і кампот, елі пірагі з яблычнай начынкай, качалі з горкі яблыкі: чыё далей пракоціцца. Вечарам выходзілі на палянкі, спявалі і вадзілі карагоды. Як вядома, плады да гэтага дня паспяваюць, а ў народзе кажуць: «Другі Спас яблычка прыпас». З гэтага дня можна зрываць спелыя яблыкі. І свята Яблычны  Спас сёння сабрала ў клубе ўсіх вас! А праграма няпростая – забаўляльная, гульнёвая, з песнямі, скокамі, жартамі!

І гэта, дарэчы, адразу адчулі ўсе прысутныя, бо былі выкананы песні «Полечка-трасуха» і «Здравствуйте, гости!» Затым на сцэну былі запрошаны дзве дзяўчынкі-прыгажуні – Дзіяна і Соф’я, у руках якіх былі кошыкі. Яны прачыталі вершаваныя радкі, тут жа трэба было ўгадаць, што знаходзіцца ў іх кошыках? Дружны адказ: «Яблыкі!» аказаўся правільным. А дзяўчынкі падыходзілі да столікаў, частавалі ўсіх яблыкамі, кожнаму казалі: «Са Спасам!»

І зноў гучаць словы вядучай:

– Раней, калі на Яблычны Спас праглыналі першы кавалачак яблыка, загадвалі спасавае пажаданне. І яно абавязкова павінна збыцца. Давайце і мы ўсе разам паспрабуем яблычка і загадаем жаданне.

Што адразу было і зроблена. А пакуль здзяйсняліся пажаданні, выконваліся музычныя нумары, у прыватнасці, песні «Эх, яблочко», «Дружба», «Каліна, рабіна». З цікавасцю былі праслуханы і прыкметы на гэты дзень: «Спас – трымай рукавіцы ў запас», «Спас, усяму час – шубу прыпас», «Спас – даволі хлебца ў нас». І яшчэ: які дзень на Спас, такі і на Пакроў: калі на Спас сухі дзень, то восень будзе сухая, калі ясны – зіма будзе суровай. Што ж, як кажуць, паверым і праверым.

А прысутныя апладзіравалі самадзейным артыстам, якія выконвалі музычныя нумары на любы густ. Як заўсёды, акампаніятарам выступала загадчыца Худавецкага сельскага клуба-бібліятэкі Галіна Стаднік. Тут гучалі песні «Вёсачка», «Вазьму гармонь», «Яблоневый вечер», «Галина», «Сопрано»... Выконвалі іх Святлана Мастрэнка, Людміла Іванова, Маша Стараверава, Алена Камарова, Дзіяна Навіцкая і Соф’я Ярмаловіч, Аксана Булахова, якая, дарэчы, чытала свае вершы, а таксама праспявала песню, напісаную на свае словы. Доўга не змаўкалі апладысменты ў адрас Зінаіды Уладзіміраўны Лучына пасля выканання ёю старадаўніх песен. А напрыканцы, пераапрануўшыся ў цыганскі ўбор, Галіна Стаднік праспявала цыганскія песні. На падтанцоўцы ў яе былі не толькі дзве «цыганачкі», але і многія з прысутных на свяце. І хаця міналі гадзіна за гадзінай разыходзіцца не хацелася, бо ва ўсіх панаваў узнёслы і цудоўны настрой.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.