На падставе часткі чацвёртай артыкула 45 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб раслінным свеце» Мінскі абласны выканаўчы камітэт вырашыў устанавіць у 2017 годзе на тэрыторыі Мінскай вобласці наступныя тэрміны збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад: брусніц – з 25 жніўня, журавін – з 8 верасня.
Тут жа варта напомніць, што парушэнні, дапушчаныя пры нарыхтоўцы ягад (гэта выкарыстанне розных механічных прыстасаванняў – саўкоў, грабёнкаў, камбайнаў), цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную артыкулам 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях. Парушальнік атрымлівае папярэджанне або штраф у памеры да 20 базавых велічынь.