krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскія майстрыхі атрымалі Дыпломы на абласным конкурсе «Матчыны кросны»



Крупскія майстрыхі атрымалі Дыпломы на абласным конкурсе «Матчыны кросны»

Автор / Общество / Вторник, 29 августа 2017 15:33 / Просмотров: 1405

Алеся Конышава і Яніна МікульчыкСвята праходзіла ў горадзе Старыя Дарогі. Менавіта тут у сёмы раз конкурс абудзіў чароўную атмасферу старажытных рамёстваў. Ткачыха Крупскага раённага Дома рамёстваў Яніна Мікульчык не першы раз удзельнічала ў такім прыгожым і цікавым конкурсе. На гэты раз яна прывезла Дыплом за асабісты ўклад у зберажэнне і развіццё традыцый пляцення і ткацтва паясоў, лепшую калекцыю хатніх работ. А вось малады спецыяліст, кіраўнік клуба майстроў Алеся Конышава пачатковец у гэтай справе. Але які вынік – Дыплом II ступені за высокае прафесійнае майстэрства і лепшы тканы пояс «на ніту».

– Гэта свята дазволіла нам не толькі прадэманстраваць сваё майстэрства, але і палюбавацца вынаходніцтвам чалавека, які на світанку цывілізацыі навучыўся прасці з воўны і льну, а потым пераплятаць іх на самаробных прыстасаваннях, – гаворыць Яніна Паўлаўна. – На конкурсе «Матчыны кросны» я была ў трэці раз. Узровень арганізацыі тут заўсёды быў добры. І сёлета мерапрыемства прайшло маштабна і ярка. Прыемна было бачыць у якасці ўдзельнікаў маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Некаторым нават і шасці гадоў не было. Яны садзіліся на траву, чаплялі свае няскончаныя работы за розныя прадметы, хтосьці нават за нагу, і такім чынам плялі паясы. Маленькія дзеці ўжо ўмеюць ткаць сурвэткі і нават ручнікі. Зараз ткацтва вельмі папулярнае менавіта сярод дзяцей і моладзі. У Старых Дарогах ткацтва асабліва развіта. Дзеці ахвотна асвойваюць розныя тэхнікі, вучацца ткаць на спецыяльных маленькіх станках.

Сапраўды, гэтую надзвычай карпатлівую работу не змог выціснуць навукова-тэхнічны прагрэс, а наадварот, ткацтва выйшла на пазіцыі эксклюзіўнай, дарагой ва ўсіх адносінах, асобнай галіны творчасці. Сёння людзі ўсіх узростаў ахвотна асвойваюць майстэрства продкаў. Яніна Паўлаўна Мікульчык – нашчадкавая ткачыха ў трэцім пакаленні. У яе багатая калекцыя паясоў – вузкіх і шырокіх, рознакаляровых, выкананых у розных тэхніках. На конкурсе журы высока ацаніла калекцыю хатніх работ Яніны Паўлаўны. За гэта яна і атрымала Дыплом. Яшчэ майстрыха ўдзельнічала ў конкурсе на якасць і хуткасць. На працягу трох гадзін яна спрытна, прыгожа і якасна павінна была ўправіцца з заданнем – выткаць фрагмент любога традыцыйнага вырабу на свой выбар. Трэба адзначыць, што ў 2011 годзе Яніна Паўлаўна дамоў прыехала з Дыпломам I ступені, а ў 2014 – Дыпломам II ступені. 

– Для ўдзелу ў конкурсе я выткала ручнік, а на ім узор міласэрнасці, – распавядае Яніна Мікульчык. – На папярэдні конкурс «Беларускі пояс» ездзіла з вырабам, на якім быў таксама гэты ўзор. Зараз я вырашыла перанесці ўзор на ручнік. Справа ў тым, што мы сур’ёзна працуем з кнігамі, стараемся не проста ткаць або вышываць, а рабіць гэта з сэнсам. Узор добрага сонца на маім ручніку – гэта своеасаблівы абярэг ад сурокаў. Ён узяты з кнігі Міхаіла Кацара «Беларускі арнамент». 

Вядома, што ва ўсе часы ткачыхі надавалі вялікае значэнне ўсім сваім вырабам, укладвалі душу, пэўны сэнс. Майстрыха Алеся Конышава ўзнавіла ручнік Крупскага раёна. Цікавая інфармацыя пра ручнікі была знойдзена работнікамі Дома рамёстваў у шасцітомніку «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў».

– Я старалася выткаць ручнік так, каб ён не толькі выглядаў як на малюнку, але быў аднолькавым і па якасці, – распавядае Алеся. – Узялі такі ж самы матэрыял – лён, баваўняныя ніткі. А Наталля Мікульчык, дачка Яніны Паўлаўны, звязала карункі для ручніка, у дакладнасці паўтарыўшы малюнак. 

– Журы падабаўся ручнік, – адзначае дырэктар Крупскага раённага Дома рамёстваў Вольга Алексіевіч. – Нам сказалі, што рэканструяваць ручнікі свайго раёна – вельмі добрая ідэя. Члены журы далі некаторыя рэкамендацыі, у якім кірунку лепш рухацца далей. Мы будзем шмат працаваць, увасабляць нашы ідэі і, вядома ж, удасканальваць сваё майстэрства. Наогул, мы заўсёды шукаем нешта цікавае, уласцівае нашаму раёну. Але знайсці не проста, бо наш раён знаходзіцца на скрыжаванні некалькіх абласцей і раёнаў, таму ў творчасці нашых продкаў прысутнічаюць элементы ўзятыя ў суседзяў. Але, як кажуць: хто шукае, той заўсёды знойдзе. Магчыма, хутка з'явіцца ў нас калекцыя ручнікоў Крупскага раёна. 

Поспехі ў конкурсах – гэта, можна сказаць, заслуга ўсяго калектыву. Бо калі рыхтуюцца, то ўсе разам, абавязкова дапамагаюць адзін аднаму. Гісторыя, якая здарылася з Алесяй, таму доказ. Майстрыха ткала пояс, з якім удзельнічала на майстар-класе, за дзень да ад’езду. Атрымалася так, што, спяшаючыся, яна наблытала з узорам. А ў ткацтве, калі нешта пойдзе не так, то работу трэба распускаць і ткаць з самага пачатку.

– А на гэта часу ўжо не было, – распавядае Алеся. – На дапамогу прыйшла  наша добра знаёмая Галіна Рыгораўна Бураўцова. Яна мне патлумачыла, як лепш за ўсё паступіць у гэтай сітуацыі. За што ёй вялікі дзякуй. У выніку ўсё атрымалася. Але на нейкі час ужо ўсе засумняваліся, што я змагу прыняць удзел у майстар-класе. Вось так мы разам выправілі памылкі. Я атрымала Дыплом II ступені за лепшы тканы пояс «на ніту».

–  Алеся малайчынка, – гаворыць дырэктар Дома рамёстваў Вольга Алексіевіч. – За пяць месяцаў працы яна атрымала два Дыпломы. За такі кароткі час стварыла цэлую калекцыю паясоў. Каштоўны супрацоўнік. 

Наперадзе ў майстрых шмат конкурсаў. Так, у верасні ў рамках свята «Слуцкія паясы» пройдзе конкурс «Беларуская лялька», да якога грунтоўна рыхтуецца Алена Шкор. Яе конкурсная работа будзе з саломкі. Наогул на свята паедуць усе майстры Дома рамёстваў. Павязуць з сабой імправізаваны падворак, выставу розных вырабаў. Кожны будзе даваць майстар-клас. Каб паказаць, што Крупшчына багатая на таленты, на свяце разам з майстрамі Дома рамёстваў сваю творчасць прадэманструюць выхаванцы Крупскага Цэнтра дзіцячай творчасці і педагог Аксана Коваль. Дзяўчынкі пакажуць знакамітую калекцыю касцюмаў «Кветка душа». Застаецца пажадаць ім далейшых поспехаў у такой нялёгкай справе!

Автор

Светлана Гринь

Светлана Гринь

Актуально

26 ноября встречу с населением в аг. Ухвала проведет председатель райисполкома

Во вторник, 26 ноября, в 11.00 в аг. Ухва­ла, административное здание Ухвальского сельисполкома, встречу проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.