krupki.by

ru RU be BE en EN

Падчас месячніка па навядзенні парадку на зямлі свае тэрыторыі ўбіраюць і працоўныя калектывы, і жыхары населеных пунктаў



Падчас месячніка па навядзенні парадку на зямлі свае тэрыторыі ўбіраюць і працоўныя калектывы, і жыхары населеных пунктаў

Автор / Общество / Понедельник, 23 октября 2017 12:40 / Просмотров: 960

І ў гэтым даводзіцца пераконвацца кожны дзень. Апалае лісце на вуліцах горада і на дваровых тэрыторыях, адцвіўшыя кветкі, сухую расліннасць убіраюць работнікі КУП “Жылцеплабуд”. На навядзенне парадку ў гарадскім парку на дапамогу ім прыходзяць прадстаўнікі тых арганізацый, якія замацаваны за гэтай тэрыторыяй. Сабранае лісце грузіцца на трактары і адвозіцца на смеццезвалкі.

А вось што нам расказаў аб рабоце ў гэтыя кастрычніцкія дні старшыня Бобрскага сельвыканкама Уладзімір Загорскі:

-- Яшчэ на пачатку месяца работнікі Бобрскай урачэбнай амбулаторыі ўбралі і добраўпарадкавалі падведамасную тэрыторыю, а цяпер пастаянна падтрымліваюць на ёй парадак. Тое ж самае датычыць Бобрскай і Каласоўскай сярэдніх школ, якія размяшчаюцца на тэрыторыі сельсавета. Нашы сацыяльныя работнікі навялі парадак на праваслаўных і каталіцкіх могілках г.п. Бобр. Уборкай прыдарожных палос на аўтадарозе Р-62 займаліся работнікі філіяла ДЭУ-69 участка лінейна-дарожнай дыстанцыі № 692. А вось рабочыя і служачыя нашага сельвыканкама спілавалі і ўбралі аварыйныя дрэвы на мемарыяле В.М. Чабатарова, у вёсцы Дворышча, па вуліцы Пушкіна гарадскога пасёлка, на грамадзянскіх могілках у вёсцы Куты, пачысцілі і абшылі калодзеж у вёсцы Скакоўка. І работы, дарэчы, працягваюцца і сёння.

Ветэранскімі арганізацыямі сельсаветаў, усімі навучальнымі ўстановамі і актывістамі райкама ГА “БРСМ” акцэнт быў зроблены на добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і помнікаў. 

Пра лясныя ўгоддзі і зоны адпачынку работнікі лесагаспадарчых прадпрыемстваў клапаціліся не толькі падчас добраахвотнай акцыі “Наш чысты лес”, якая прайшла 7 кастрычніка. На перыяд правядзення месячніка тут таксама склалі план мерапрыемстваў і строга прытрымліваюцца яго выканання.

Асобна варта сказаць аб многіх гаспадарах уласных сядзіб, якія клапоцяцца аб чысціні і парадку на сваіх тэрыторыях. Прыемна бачыць, як яны абкошваюць траву ля агароджаў, змятаюць і зносяць апалае лісце, убіраюць засохлыя кветкі, якія ўсё лета радавалі і саміх гаспадароў, і тых, хто праходзіў міма падворкаў. 

Надвор’е мінулых дзён спрыяла работам па добраўпарадкаванні тэрыторый, а ранішнія марозікі пасадзейнічалі больш хуткаму ападанню лісцяў. Будзем меркаваць, што на бягучым тыдні чысціня і парадак будуць наведзены ўсюды.

 

 

 

 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.