krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане аддавалі перавагу раённай газеце падчас абласнога дня падпісчыка



Крупчане аддавалі перавагу раённай газеце падчас абласнога дня падпісчыка

Автор / Общество / Пятница, 15 декабря 2017 15:32 / Просмотров: 1015

Наталля ЗАМЯЦІНА з унукамУ мінулы чацвер ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі раёна праходзіў абласны дзень падпісчыка. Як і заўсёды, нашы карэспандэнты пабывалі ў гарадскім аддзяленні Крупкі-1. Адразу варта зазначыць, што многія і многія гараджане прымеркавалі наведванне гэтага аддзялення менавіта на чацвер. Аб тым сведчыць колькасць выпісаных экзэмпляраў раёнкі.

Пачатак акцыі быў прызначаны на 11 гадзін. Аднак жыхары горада прыйшлі задоўга: хтосьці стаяў у чарзе, каб заплаціць за камунальныя паслугі, хтосьці атрымліваў пенсію або набываў пераднавагоднія паштоўкі, а хтосьці бавіў час у чаканні пачатку Дня падпісчыка. Калі ж завітаў грамадскі распаўсюджвальнік рэдакцыі і да яго далучыўся аператар паштовай сувязі, адразу выстраілася чарга. І падпіску на раённую газету, дарэчы, усе рабілі адразу на першае паўгоддзе, выказваючы пры гэтым словы ўдзячнасці ў адрас свайго любімага выдання.

– Заўсёды імкнуся прыйсці ў аддзяленне паштовай сувязі менавіта ў абласны дзень падпісчыка, – зазначыў жыхар горада Васіль Сяргун. – Загадзя ў раённай газеце робіцца паведамленне, што рэдакцыя аб’яўляе акцыю. Сэнс яе заключаецца ў тым, што той, хто аформіць паўгадавую падпіску на «Крупскі веснік», атрымлівае бонус – бясплатную падпіску на месяц. Таму і скарыстоўваю такую магчымасць з задавальненнем і ўжо не першы раз. Гады тры запар не плачу за газету за першыя месяцы паўгоддзяў – ліпень і студзень. Сёння зноў аформіў падпіску на раёнку толькі на 5 месяцаў. Гэта акцыя вельмі добрая і выгадная. І самі бачыце, колькі гараджан прыйшлі ў аддзяленне, каб прыняць у ёй удзел. 

І сапраўды, яшчэ ў чэрвені рэдакцыя бясплатна аформіла падпіску на раённую газету на студзень 2018 года больш чым ста крупчанам. 

Усяго ў Дзень падпісчыка «Крупскі веснік» толькі ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі падпісалі 120 чалавек, у сельскіх і перасоўных аддзяленнях паштовай сувязі выпісана 159 экзэмпляраў раёнкі. 

Леанід КЛЯШЧОНАК

Толькі станоўчыя водгукі ў адрас раённай газеты гучалі ад нашых пастаянных падпісчыкаў – Людмілы Шалак, Іі Лучына, Валянціны Буронышавай, Тамары Асіповіч, Галіны Шукюравай, Людмілы Валчок, Тамары Пратаповіч, Надзеі Жаланнай, Святланы Гудым і многіх іншых. Агульнае іх меркаванне: «Раённую газету заўсёды чакаем з нецярплівасцю, чытаем ад першай старонкі і да апошняй, ведаем усіх яе аўтараў. Таму і жадаем журналістам новых творчых поспехаў, вострага пяра і здзяйснення ўсіх мар і надзей!»

Напрыканцы нагадаем, што да заканчэння падпіскі на газеты і часопісы на наступны год застаецца не так і многа часу. Таму паспяшайцеся зрабіць падарунак сабе і сваім родным, сябрам, знаёмым – падпішыце іх на раённую газету «Крупскі веснік»! І мы зноў будзем разам!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

С 24 июня по 28 августа работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

По 28 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.