krupki.by

ru RU be BE en EN

Члены выбарчай камісіі ўчастака для галасавання № 21 у Крупскім раёне ўдакладняюць спісы выбаршчыкаў



Члены выбарчай камісіі ўчастака для галасавання № 21 у Крупскім раёне ўдакладняюць спісы выбаршчыкаў

Автор / Общество / Среда, 17 января 2018 10:03 / Просмотров: 985

Члены выбарчай камісіі ўчастака для галасавання № 21 у Крупскім раёнеВыбаршчыкі з вуліц К. Заслонава, Зарэчная, Зялёная, Лясная, Леніна, Сасновая, Кастрычніцкая, Партызанская, Перамогі, Сонечная, Камунальная, завулкаў – Заходні, К. Заслонава,  Леніна, Кастрычніцкі, Пралетарскі, Юбілейны прыйдуць на ўчастак для галасавання № 21 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, які размешчаны ў будынку дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Крупкі».

Падчас наведвання ўчастка мы ўбачылі аформлены «Куток выбаршчыка» з усёй неабходнай інфармацыяй. На стэндзе – склад участковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 21, дзе пазначаны прозвішчы старшыні камісіі, яго намесніка і сакратара, нумары іх дамашніх, рабочых і мабільных тэлефонаў. Тут жа можна азнаёміцца з інфармацыяй аб нумарах тэлефонаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Мінскай абласной выбарчай камісіі, акруговай выбарчай камісіі Крупскай выбарчай акругі № 33, Крупскай раённай выбарчай камісіі. Ёсць таксама нумары тэлефонаў экстраных службаў.

Асобнае месца займаюць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання», карты-схемы ўчасткаў для галасавання і выбарчых акруг, рэжым работы камісіі ў перыяд датэрміновага галасавання, а таксама галасавання ў дзень выбараў.

– Выбары любога маштабу – гэта заўсёды момант ісціны, палітычная акцыя, у якой задзейнічаны ўсе без выключэння, – зазначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 21 Таццяна Казлоўская. – І, бясспрэчна, людзі павінны быць актыўнымі і ініцыятыўнымі, таму што вырашаецца важная дзяржаўная задача. У строгай адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь зараз члены ўчастковай выбарчай камісіі праводзяць работу па ўдакладненні спісаў грамадзян, якія маюць права прымаць удзел у выбарах. Члены выбарчай камісіі вывучылі Выбарчы кодэкс і ведаюць, што ў спіс выбаршчыкаў уключаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам і дасягнулі да дня або ў дзень выбараў 18 гадоў, зарэгістраваныя да моманту складання спіса па месцы жыхарства або па месцы прабывання на тэрыторыі данага ўчастка для галасавання. Не ўключаюцца ў спіс выбаршчыкаў грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі; асобы, якія ўтрымліваюцца па прыгаворы суда ў месцах пазбаўлення волі; асобы, у адносінах якіх у парадку, устаноўленым крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, выбрана мера абмежавання – утрыманне пад вартай. Да сваіх абавязкаў члены выбарчай камісіі адносяцца з усёй адказнасцю.

Цяпер, як вядома, ідзе вельмі важны перыяд: тэрытарыяльнымі, акруговымі выбарчымі камісіямі праводзіцца праверка адпаведнасці парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў патрабаванням Выбарчага кодэксу. Як толькі завершыцца рэгістрацыя, а гэта адбудзецца 18 студзеня, кандыдат мае поўнае права займацца перадвыбарнай агітацыйнай работай, якая падоўжыцца да 17 лютага ўключна.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.