krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане галасуюць датэрмінова актыўна і з добрым настроем



Крупчане галасуюць датэрмінова актыўна і з добрым настроем

Автор / Общество / Суббота, 17 февраля 2018 10:06 / Просмотров: 1037

Галасуе Леанід ВАШКЕВІЧЗ аўторка ідзе  датэрміновае галасаванне, падчас якога карэспандэнты газеты "Крупскі веснік" наведваюць асобныя выбарчыя ўчасткі і цікавіліся ходам галасавання, настроем выбаршчыкаў.

Участак для галасавання № 11, які размяшчаецца ў будынку Прошыцкага сельскага клуба-бібліятэкі, уразіў нас змястоўным афармленнем інфармацыйных і даведачных матэрыялаў, сардэчнасцю членаў выбарчай камісіі. Па ўсім бачна, што ў плане арганізацыі тут усё падрыхтавана, як трэба.

– Безумоўна, большасць нашых выбаршчыкаў прыйдзе на выбарчы ўчастак, каб аддаць свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты, непасрэдна ў нядзелю, 18 лютага, – расказвае старшыня выбарчай камісіі Людміла Паддубская. – Амаль 600 выбаршчыкаў, якія знаходзяцца ў спісах, пражываюць у блізляжачых населеных пунктах Акцябрскага сельсавета. Бясспрэчна, што многія з іх пажылыя, таму падалі заявы, каб да іх у дзень выбараў прыехалі на дом. На нашым выбарчым участку адзін малады чалавек – Антон Крышкавец – будзе галасаваць упершыню. Для яго падрыхтаваны памятны сувенір. У спісах выбаршчыкаў ёсць таксама два чалавекі, у якіх дзень нараджэння прыпадае якраз на 18 лютага. Гэта – жыхар вёскі Дубраўка Валерый Касцючэнка і аграгарадка Калодніца Дзмітрый Прышчэпаў. Іх таксама ўчастковая выбарчая камісія не пакіне без увагі.

Ганна БЯЛАЎСКАЯ

Свой выбар робіць Юрый БАРОДКІН

Пакуль мы гутарылі з Людмілай Аўтонаўнай, на ўчастак заходзілі вяскоўцы, атрымлівалі бюлетэні, распісваліся ў атрыманні іх, заходзілі ў кабіну. Зрабіўшы свой выбар, яны апускалі бюлетэні ў спецыяльную скрынку для датэрміновага галасавання. Пры размове многія з іх расказалі, што прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты бачылі ў час сустрэч, па радыё чулі перадвыбарныя праграмы асобных, таму выбар рабілі ўсвядомлена.

У прыватнасці, жыхар вёскі Прошыка Леанід Вашкевіч зазначыў, што датэрміновае галасаванне вельмі зручна для тых, хто па той або іншай прычыне не зможа прыйсці рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права ў асноўны дзень. «Што датычыць выбараў, то гэта, несумненна, вельмі важны момант, – працягваў Леанід Сцяпанавіч. – Дэпутат, як вядома, навідавоку ў сваіх выбаршчыкаў і ў курсе ўсіх іх праблем. І не толькі. Асабіста я галасаваў за тых народных абраннікаў, якія ўмеюць выстройваць дыялог з любым наведвальнікам, кампетэнтныя ў пытаннях заканадаўства, не забываюць, што ў іх ёсць такая форма стасункаў з выканаўчай уладай, як дэпутацкі запыт». 

Да нашай размовы далучыўся і Юрый Бародкін, які таксама толькі што прагаласаваў. «Сапраўды, дэпутаты павінны своечасова рэагаваць на просьбы тых, хто да іх звярнуўся, умець аператыўна шукаць шляхі іх вырашэння. Зразумела, што ад актыўнай пазіцыі народнага абранніка ў многім залежыць наш дабрабыт. Галоўнае ж – усе словы і абяцанні дэпутата павінны пацвярджацца справай», – дадаў Юрый Іванавіч. 

Выбарчая кампанія, як бачым, праходзіць на дастаткова высокім узроўні. А наколькі законны працэс волевыяўлення на гэтым участку для галасавання, сведчыць той факт, што назіральнікамі за гэтыя дні не зафіксавана ніводнага выпадку парушэння.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

15 октября пройдет "прямая линия" по вопросам социальной защиты семей с детьми

В среду, 15 октября, в рамках единого дня консультирования населения по вопросам социальной защиты семей с детьми состоится прямая телефонная линия с исполняющим обязанности заведующего сектором материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского районного исполнительного комитета Мусохрановой Юлией Петровной с 10.00 до 11.00 по телефону 2-62-83.

14 октября "прямую линию" проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома

Во вторник, 14 октября, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 2-78-33 прямую телефонную линию проведет начальник отдела экономики Крупского райисполкома КОЗЛОВСКАЯ Татьяна Михайловна.

16 октября ИМНС проведет консультации по вопросам применения налоговых вычетов

16 октября отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев, проводится тематический день информирования по вопросам применения налоговых вычетов при исчислении подоходного налога с заработной платы. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

16 октября ИМНС проведет день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты налогов

16 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц, воспитывающих детей до 18 лет и (или) иждивенцев - плательщиков имущественных налогов, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов исчисления и уплаты земельного, транспортного налогов и налога на недвижимость единым имущественным платежом.

11 октября "прямую линию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 11 октября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Please publish modules in offcanvas position.