krupki.by

ru RU be BE en EN

Нарыхтоўку бярозавага соку можна рабіць без выпіскі ляснога білета



Нарыхтоўку бярозавага соку можна рабіць без выпіскі ляснога білета

Автор / Общество / Вторник, 17 апреля 2018 16:49 / Просмотров: 1416

Як правіла, рух соку пачынаецца ў канцы сакавіка (сёлета, праўда, тэрміны крыху зрушыліся) і працягваецца да з’яўлення першых лісточкаў. На гэты перыяд і прыходзіцца масавы збор бярозавага соку – яго нарыхтоўваюць і насельніцтва, і лясгасы. Аднак галоўнае – не нашкодзіць дрэвам! Вось што нам расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Крупскі лясгас» Наталля КАМОВІЧ.

– Рыхтавацца да сезона па збору соку мы пачынаем загадзя. Спачатку з ляснога фонду падбіраюцца падыходзячыя дзялянкі. Нарыхтоўка бярозавага соку ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду не раней чым за пяць гадоў да наступлення ўзросту вырубак лесу, а таксама на ўчастках ляснога фонду, прадастаўленых для рубак галоўнага карыстання. Нарыхтоўка можа ажыццяўляцца на ўчастках ляснога фонду, на якіх праводзяцца іншыя вырубкі і вырубкі прамежкавага карыстання, з ліку дрэў, якія належаць вырубцы ў адпаведнасці з правіламі вырубак у Рэспубліцы Беларусь.

Нарыхтоўка бярозавага соку грамадзянамі для ўласных патрэб робіцца без выпіскі ляснога білета на ўчастках лесу, вызначаных у кожным лясніцтве. Для гэтага яны павінны звярнуцца ў лясніцтва або да майстра лесу па месцы жыхарства для ўказання ім участкаў, вызначаных для нарыхтоўкі соку, правядзення інструктажу аб правілах падсочкі і, пры неабходнасці, аказання дапамогі ў яе ажыццяўленні.

Калі вы ўсё ж вырашылі нарыхтоўваць сок самастойна, засвойвайце наступныя правілы падсочкі. Народная мудрасць вучыць збіраць сок з «сонечных» бяроз. Лічыцца, што сок дрэў, якія атрымалі вялікую «порцыю» святла, саладзейшы. Раім таксама звярнуць увагу на знешні выгляд бярозы. Дрэва павінна быць без усыханняў, без якіх-небудзь іншых пашкоджанняў ствала ці кары. Любая загана адбіваецца і на сокаруху, і на якасці самога соку.

І яшчэ. Наталіўшы смагу, важна не забыць залячыць параненыя дрэвы. Самы даступны спосаб – замазаць іх глінай. Так мы механічна спыняем здабычу соку, але не яго рух унутры дрэва. Варта перыядычна правяраць замазаныя адтуліны. Калі скрозь гліну па-ранейшаму прасочваецца сок, трэба некалькі разоў паўтарыць працэдуру замазвання. Пройдзе год – і вы зноў захочаце папіць гэтай жыватворнай вільгаці. Таму паклапаціцеся аб бярозах, якія шчодра падзяліліся з вамі сваім сокам.

Рэалізацыя бярозавага соку грамадзянам будзе праводзіцца ў Крупскім, Бобрскім вопытна-вытворчым, Гумнаўскім, Выдрыцкім, Ухвальскім, Стараслабодскім лясніцтвах.

Автор

admin

admin

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.