krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка стала прызёрам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка»



Крупчанка стала прызёрам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Жывая класіка»

Автор / Общество / Вторник, 29 мая 2018 15:40 / Просмотров: 1382

Аліна ПрыгаваНа конкурсе чытальнікаў сваё майстэрства выканання і асэнсаванне класічных твораў беларускай літаратуры прадэманстравалі пяцёра таленавітых крупскіх школьнікаў. 20 шчасліўчыкаў усіх узростаў амаль з сотні вучняў регіёна атрымалі магчымасць прадставіць Мінскую вобласць у суперфінале, які пройдзе падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Брэсцкай вобласці. Прыемна адзначыць, што ў лік пераможцаў увайшла і вучаніца сярэдняй школы № 3 г. Крупкі Аліна Прыгава.

У 2018 годзе творчыя чытанні праходзяць з асаблівай увагай да родных мясцін і пад дэвізам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!» Гэты конкурс заклікае праз сваё выразнае чытанне данесці да слухача непахісную любоў да сваёй Радзімы, свайго краю.

Нагадаем, што зусім нядаўна Аліна Прыгава атрымала перамогу ў рэгіянальным фінале рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», а цяпер яе скарбонка ўзнагарод папоўнілася.

– Удзельнікаў было вельмі многа – гэта гаворыць аб тым, што школьнікі ўсё больш цікавяцца беларускай літаратурай і ганарацца сваёй творчай спадчынай, – расказвае кіраўнік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Крупкі Таццяна Стараверава. – Конкурс цудоўны. Праводзіцца ён для таго, каб яшчэ больш павысіць інтарэс дзяцей і падлеткаў да чытання, прывіць любоў да мастацкага слова. «Жывая класіка» заклікана садзейнічаць выхаванню падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры. Мы з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсе. Рыхтаваліся грунтоўна і адказна. Спачатку Аліна прадэманстравала свой талент на школьным этапе, а затым – на раённым конкурсе чытальнікаў. Кампетэнтнае журы высока адзначыла яе здольнасці і ўдастоіла гонару прадстаўляць Крупскі раён на абласным этапе.

– Таццяна Уладзіміраўна прапанавала мне прачытаць верш Аркадзя Куляшова на ваенную тэматыку «Балада аб чатырох заложніках», – зазначыла Аліна. – Пранізлівая гісторыя аб дзецях легендарнага партызанскага камандзіра Бацькі Міная мяне вельмі ўразіла. Дапамог мне і вобраз, які мы прыдумалі разам з мамай. Сукенка, у якой я выступала, належыць маёй бабулі. Яна 60-х гадоў. Новая, шмат гадоў праляжала ў бабуліным куфры. Яна быццам чакала свайго часу выйсці на сцэну разам са мной. Абутак мы таксама падбіралі ў адпаведнасці з тым часам. Выдатна дапоўнілі вобраз і заплеценыя косы. Усё гэта мне дапамагло чула і пранікнёна прачытаць верш.

Автор

admin

admin

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.