krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках правялі круглы стол пра стварэнне безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб



У Крупках правялі круглы стол пра стварэнне безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб

Автор / Общество / Среда, 31 октября 2018 08:22 / Просмотров: 1033

У раёне праходзіць месячнік «Человек с белой тростью», які закліканы прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да неабходнасці вырашэння сацыяльных праблем інвалідаў па зроку, абароны іх правоў і інтарэсаў, павышэння якасці жыцця невідушчых і слабавідушчых людзей. На перыяд месячніка раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» запланавана правядзенне самых розных мерапрыемстваў. Адно з іх – «круглы стол», прысвечаны актуальным пытанням стварэння аб’ектаў безбар’ернага асяроддзя, прайшло ў чытальнай зале раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Напачатку ўсе прысутныя азнаёміліся з кніжнай выставай «Я бачу свет сэрцам», на якой былі прадстаўлены экзэмпляры газеты «Вместе», кнігі «Партызанская мадона» Леаніда Левановіча, «Анёлак мой, анёлак...» Уладзіміра Гаўрыловіча, аўдыёкнігі з творамі беларускіх аўтараў – Уладзіміра Караткевіча, Янкі Маўра, Івана Шамякіна, Янкі Брыля. На асобнай паліцы былі змешчаны аўдыёкнігі Міхаіла Булгакава, Даніэлы Стыл, Анатоля Прыстаўкіна, Ганны Берсеневай, Алега Роя і іншых. Пра выставу падрабязна расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Людміла Прыстаўка.

Падчас «круглага стала» старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БелТІЗ» Ала Мазнёва гаварыла аб тым, што ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя іх арганізацыя, а таксама Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуюць ужо шмат гадоў. Зроблена многае: у сацыяльна значных месцах жоўтай фарбай падфарбаваны ступенькі лесвічных маршаў, ёсць пандусы, пакладзены шыпаваныя дываны і, згодна новых патрабаванняў, укладваецца тактыльная плітка.

Выкананне мерапрыемстваў па арганізацыі безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб на бягучы год прааналізавала загадчык аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў ТЦСАН Людміла Гур. Яна адзначыла, што Крупскай ЦРБ на афарбоўванне проступу першай і апошняй ступеняў лесвічнага марша ў будынку Крупскай ЦРБ выдзелена 70 тыс. рублёў, а на афарбоўванне аналагічных ступеняў лесвічнага марша ў будынку Халопеніцкай гарпасялковай бальніцы – 20 тыс. рублёў.

– Зроблена абуладкаванне пандуса пры ўваходзе ў магазін «Надзея» аграгарадка Нача і ў магазін «Родник» № 4 г. Крупкі па вул. Майскай, 1, – адзначыла Людміла Пятроўна. – Абуладкавана тратуарнае пакрыццё пры ўваходзе ў майстэрню па рамонту абутку ў г. Крупкі па вуліцы Савецкай, 3. Абуладкаваны мабільны (адкідны) пандус у другім пад’ездзе пры пад’ёме на 1-ы паверх (жылы дом сацыяльна-камерцыйнага прызначэння па вул. Міру). Зроблена абуладкаванне пандуса і двух поручняў у магазіне «Родны кут» г. Крупкі па вул. Леніна, 14. Наогул, усе работы на іншых аб’ектах будуць выкананы да канца 2018 года.

Асобныя пытанні абмяркоўвалі і прысутныя на «круглым стале». У прыватнасці, была ўнесена прапанова арганізаваць суботнік, каб пафарбаваць у жоўты колер пераход, што ля раённай гімназіі. Унесена таксама прапанова па змяншэнні бардзюраў па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Наогул, было вырашана хадайнічаць перад вышэйстаячымі арганізацыямі па зніжэнні бардзюрнага камня на многіх вуліцах горада.

Актыўны ўдзел у правядзенні «круглага стала» прынялі прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы і раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. На пытанні прысутных адказы давала намеснік дырэктара Крупскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аксана Клімянкова.

Автор

admin

admin

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.