krupki.by

ru RU be BE en EN

Фестываль праваслаўнай культуры стаў радаснай і незабыўнай падзеяй для крупчан



Фестываль праваслаўнай культуры стаў радаснай і незабыўнай падзеяй для крупчан

Автор / Общество / Пятница, 15 марта 2019 07:50 / Просмотров: 1267

Дзевяць дзён у горадзе Крупкі праходзіў фестываль праваслаўнай культуры «Скарбонка». І варта заўважыць, што на працягу ўсяго гэтага часу ў залах раённага Цэнтра культуры, дзе была арганізавана выстава-кірмаш, заўсёды былі наведвальнікі. Штодзень крупчане мелі магчымасць не толькі дакрануцца да свету праваслаўнай культуры, але і набыць вырабы манастырскіх майстэрняў.

Падчас правядзення выставы дарослыя і дзеці змаглі наведаць больш пятнаццаці культурных і духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў. А ў нядзелю адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця фестывалю з Падзячным малебнам.

– Заканчвае сваю работу і фестываль, і выстава-кірмаш, арганізаваныя Свята-Елізавецінскім манастыром, – адзначыў благачынны Крупскай акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Крупкі пратаіерэй Мікалай Гмір. – Мы вельмі ўдзячны гэтым людзям, якія ў чарговы раз прыехалі ў наш горад, каб падняць дух усіх хрысціян напярэдадні Вялікага паста. У даўніну, як вядома, усё пачыналася з малітвы і любая добрая справа заканчвалася малітвай. Вось і мы памолімся, а цяпер падзякуем за прыезд сёстраў манастыра і папросім іх наведваць нас часцей. Дай Бог, каб не толькі ў Крупках, але і ва ўсіх кутках Беларусі вас сустракалі так цёпла і сардэчна і каб вы радаваліся свайму майстэрству і рамяству і з любоўю неслі сваё паслушэнства. Усім моцы духу і сіл!

Са словамі ўдзячнасці да арганізатараў фестывалю звярнулася матушка Васіліса, якая гаварыла аб тым, што Гасподзь ужо ў чацвёрты раз вызначыў ім такое цудоўнае месца, і што яны рады сустрэчы, удзячны людзям, якія наведалі выставу-кірмаш, тым самым унеслі часцінку свайго сэрца ў іх манастыр.

І многія крупчане, з кім давялося сустракацца на выставе-кірмашу, адзначалі, што для іх фестываль праваслаўнай культуры – гэта важная, радасная і незабыўная падзея.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.