Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
– «Душы ўзнёсласць і натхненне» (тэматыка вершаў не абмежавана);
– «Слаўлю свой край» (вершы, прысвечаныя малой радзіме);
– «Подзвіг дзеля мірнага жыцця» (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).
У кожнай намінацыі адзін удзельнік можа прадставіць да 5 вершаў.
Узрост удзельнікаў – ад 16 да 30 гадоў.
Конкурсныя работы накіроўваюцца да 20 красавіка 2019 года ў Крупскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы па адрасе: 222001 г. Крупкі, вул. Інтэрнацыянальная, 1 альбо на электронны адрас бібліятэкі Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 мая 2019 года.
Пераможцы конкурсу будуць запрошаны на абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны «Нас слова Купалы да творчасці кліча».
Лепшыя вершы будуць надрукаваны у раённай газеце «Крупскі веснік» напярэдадні 3 ліпеня – Дня Незалежнасці і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Аргкамітэт.