krupki.by

ru RU be BE en EN

Неспартыўныя паводзіны



Неспартыўныя паводзіны

Автор / Спорт и туризм / Понедельник, 28 декабря 2015 20:53 / Просмотров: 1458

Падводнае паляванне ў цёмны час сутак з дапамогай асвятляльных прыбораў забаронена правіламі.
Як нам паведамілі ў Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, за 11 месяцаў бягучага года 5 падводных паляўнічых было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь.

– Падводныя паляўнічыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ў асноўным за рыбалоўства ў цёмны час сутак з дапамогай асвятляльных прыбораў, што забаронена Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, -- расказваў намеснік начальніка Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Андрэй Арленка. – Падводнікаў-парушальнікаў затрымлівалі на возеры Сялява Крупскага раёна, на рацэ Бярэзіна, а таксама на больш мелкіх вадаёмах. Часта яны палявалі яшчэ і ў забароненых месцах, якім з’яўляецца рака Гайна ў рысе Барысаўскага раёна. Апошнія з затрыманых займаліся паляваннем на рацэ Бярэзіна паблізу вёскі Брылі Барысаўскага раёна, не з’яўляючыся членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, г.зн. не маючы права займацца такім відам аматарскага рыбалоўства. Даныя грамадзяне былі прыцягнуты судом да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь з канфіскацыяй рыштунку. А падводнаму паляўнічаму, які здабыў 1 асобіну шчупака без належнага на тое дазволу, прыйшлося пакрыць нанесены навакольнаму асяроддзю ўрон у памеры 540 000 рублёў, або 3 базавыя велічыні.

Да месца адзначыць, што падводнае паляванне з прымяненнем асвятляльных прыбораў і дыхальных апаратаў забаронена ў многіх краінах Еўропы. Больш таго, па правілах нашых суседзяў прыбалтаў падводны паляўнічы павінен абазначыць сябе буйком яркага колеру, які ўказваў бы яго месцазнаходжанне ў вадаёме. У Літве, да прыкладу, усяго 7 вадаёмаў, дзе дазволена паляваць падводнікам. У той жа час як у Беларусі іх колькасць пастаянна павялічваецца.

– Не варта забываць і аб тым, што падводнае паляванне першапачаткова фарміравалася, як від спорту, – працягваў Андрэй Уладзіміравіч. – А ў спорце правілы павінны захоўвацца бездакорна. А калі такія не захоўваюцца, то адбываецца дыскваліфікацыя, што ва ўказаных вышэй выпадках і адбылося.

«Тэлефон даверу» Барысаўскай МРІ:  8 017 77 9-20-04 (кругласутачна).

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

7 февраля прямую телефонную линию проведет главный врач Крупской ЦРБ

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию по номеру 24-4-32 проведет главный врач Крупской ЦРБ Леонович Екатерина Михайловна.

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.