У мінулы аўторак, 6 студзеня, у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Кляновічы» стартаваў новы спартыўны сезон. У гэты дзень тут распачаўся адкрыты чэмпіянат раёна па міні-футболе. Сёлета за прызавыя месцы пазмагаюцца 11 каманд. 9 з іх прадстаўляюць наш раён – гэта дружыны Крупскага ПМС, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, Крупскага УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», ТАА «Амкадор-Можа», РАУС, філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 164», ААТ «Крупскі райаграсервіс», аграгарадка Замкі і ААТ «Кляновічы», а таксама каманды з Талачынскага раёна «Плоскае» і «Ніва».
Завершыцца першынство 27 студзеня, калі пройдзе фінальны паядынак.