Найлепшых вынікаў сярод крупчан дабіліся выхаванцы трэнера Уладзіміра Ахрамчука Міхаіл Белякоў, які ў вазе да 81 кг заваяваў залаты медаль, і Аляксей Цыбранкоў – трэцяе месца ў вазе да 64 кг. У агульнакамандным заліку зборная нашага раёна заняла другое месца. Па выніках першынства Міхаіл Белякоў уключаны ў склад сборнай вобласці, якая ў канцы верасня прыме ўдзел у чэмпіянаце Беларусі.