Выхаванец трэнера Уладзіміра Ахрамчука, таленавіты баксёр, які зараз вучыцца ў абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, быў уключаны ў склад зборнай Міншчыны і дастойна прадставіў рэгіён на прэстыжных спаборніцтвах. У вагавой катэгорыі да 81 кілаграма наш зямляк прайграў толькі ў фінальным паядынку і заваяваў сярэбраны медаль.