krupki.by

ru RU be BE en EN

У 2018 годзе ў Крупскім раёне будуць адзначацца шматлікія памятныя даты



У 2018 годзе ў Крупскім раёне будуць адзначацца шматлікія памятныя даты

Автор / Спорт и туризм / Четверг, 04 января 2018 12:01 / Просмотров: 1881

Як і ў папярэднія гады, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы зноў распрацаваны каляндар памятных дат Крупскага раёна на 2018 год. У ім некалькі раздзелаў, сярод якіх – «Гістарычныя даты», «Юбілеі прадпрыемстваў і арганізацый», «Знакамітыя землякі» і іншыя. 

У ЛЮТЫМ, напрыклад, споўніцца 80 гадоў з таго часу, як Крупскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці, а ў жніўні – такая ж дата, як мястэчкі Крупкі і Халопенічы перайменаваны ў гарадскія пасёлкі. У 1613 годзе, а гэта 405 гадоў таму, упершыню на карце Вялікага Княства Літоўскага з’явілася паселішча Крупкі. А вось яшчэ адна адметная дата – у наступным годзе споўніцца 245 гадоў (1773 г.), як у мястэчку Халопенічы адкрылася адна з першых свецкіх школ на Беларусі. 25 гадоў назад быў створаны ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Сялява».

КАЛІ гаварыць аб юбілейных датах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, то тут варта нагадаць, што 65-годдзе з дня свайго ўтварэння адзначыць пракуратура Крупскага раёна, 55-годдзе – філіял КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 164» і Крупскі раён электрасетак філіяла Барысаўскіх электрасетак Мінскага РУП электраэнергетыкі «Мінскэнерга». Пяцідзясятую гадавіну з дня свайго ўтварэння (17.07.1963 г.) будзе адзначаць Халопеніцкі вытворчы ўчастак ААТ «Здравушка-мілк», 40-годдзе з дня ўтварэння (красавік 1978 г.) – ТАА «Крупскае аграпрамэнерга», а таксама філіял Крупскага УМГ ТАА «Газпрам трансгаз Беларусь» (12.12.1978 г.) і раённая інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін (27.12.1978 г.).

АДМЕТНЫЯ даты ў наступным годзе адзначаць і асобныя ўстановы адукацыі. У прыватнасці, 155 гадоў з дня заснавання (верасень 1863 г.) споўніцца Халопеніцкай сярэдняй школе імя М. Багдановіча, такую ж дату, толькі ў кастрычніку, адзначыць Ігрушкаўская сярэдняя школа. Своеасаблівы юбілей – 140-годдзе з дня заснавання – 1 лістапада будзе адзначаць Ухвальская сярэдняя школа, а 110-годдзе –  Хацюхоўская сярэдняя школа імя У.В. Кавалёнка.

ПАМЯТНЫЯ даты адзначаць у наступным годзе і рэлігійныя ўстановы. Так, кляштару дамініканцаў у Халопенічах (цяпер памяшканне ГпДК) споўніцца 315 гадоў (1703 г.). 190 гадоў (1828 г.) споўніцца і з дня ўзвядзення Свята-Успенскай царквы ў Халопенічах.

АСОБНЫ раздзел – знакамітыя землякі. Сярод іх – Васіль Сямёнавіч Пыжыкаў – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якому 15 снежня споўнілася б 125 гадоў. 17 мая – 110 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Марціна Акімавіча Сурына, які жыў і працаваў у вёсцы Нача, 15 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Якава Дзмітрыевіча Бяляева, які загінуў у баях каля вёскі Сомры. 25 чэрвеня – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Васіля Міхайлавіча Чабатарова, які загінуў пры вызваленні г.п. Бобр. 14 кастрычніка (14.10.1923–27.11.2004)  спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Івана Астапавіча Мазгавога, Героя Савецкага Саюза, якому прысвоена гэта званне за бой ля вёскі Абчуга (27.06.1944 г.). 

У НАСТУПНЫМ годзе свае юбілейныя даты адзначаць таксама многія іншыя нашы землякі: 95-годдзе з дня нараджэння (10.03.1923-18.02.2012) – ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, вучоны-філосаф Мікалай Якаўлевіч Зайцаў; 2 студзеня сваё 85-годдзе адзначыць акадэмік НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук Андрэй Маркавіч Ганчарэнка, які нарадзіўся ў вёсцы Версанка; 80-годдзе з дня нараджэння (1938-1998) – дацэнт кафедры гідратэхнічнага інстытута, аўтар 50 навуковых прац, ураджэнец вёскі Заполле Мікалай Васільевіч Сініцын, вучоны-гісторык, ураджэнец вёскі Буда Фёдар Іванавіч Мельнік (1938-1986) і паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ураджэнец вёскі Шынкі Пётр Рыгоравіч Макарэвіч (1938-2014).

8 красавіка сваё 70-годдзе з дня нараджэння адзначыць гісторык, юрыст, пісьменнік, доктар гістарычных навук, прафесар, ураджэнец г.п. Халопенічы Анатоль Васільевіч Шаркоў, а 25 лютага – 60 гадоў споўніцца вучонаму, фалькларысту, кандыдату філалагічных навук, старшаму навуковаму супрацоўніку інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і культуры, аўтару звыш 80 навуковых публікацый, ураджэнцу вёскі Селішча Аляксандру Віктаравічу Цітаўцу.

Будуць адзначаць адметныя даты ў сваім жыцці і многія іншыя нашы знакамітыя землякі. Сачыце за публікацыямі ў газеце.

Автор

admin

admin

  • Район
  • Область

Актуально

22 ноября "прямую линию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 22 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

18 ноября ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам применения единого налога для производителей сельхозпродукции

18 ноября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для организаций, осуществляющих сельскохозяйственную деятельность, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов применения единого налога для производителей сельскохозяйственной продукции.

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.