Пасля ўрачыстай цырымоніі быў дадзены старт масавага велапрабегу працягласцю 44 кіламетры, канчатковы прыпынак якога – зона кемпінгавага адпачынку і аматарскага рыбалоўства ў вёсцы Рудня. У палявых умовах у палатачным лагеры былі арганізаваны спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Па выніках спаборніцтваў па валейболе Крупская каманда заняла трэцяе месца, па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі – другое.



Дэлегацыя Крупскага раёна прыняла ўдзел у абласным веласіпедным туры, прысвечаным Году малой радзімы і 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адкрыццё мерапрыемства прайшло на цэнтральнай плошчы Слуцка, дзе сабралася больш за 500 веласіпедыстаў з усіх раёнаў вобласці.