– Рыбалка – маё хобі. Захапляюся ёй з самага дзяцінства. А ўжо цяпер, калі стала больш вольнага часу, пастаянна імкнуся на вадаёмы Крупшчыны, – адзначыў Аляксандр Пятровіч. – Вось і на гэты раз пайшоў на возера з самай раніцы, яшчэ прыцемкамі. Аднак аказаўся тут ужо не адзін. Як бачна, не спяць і мае калегі, усе спадзяюцца на ўдачу. Але ў гэты дзень пашанцавала менавіта мне. Калі адчуў цяжар рыбы, адразу не паверыў сваёй удачы. Праўда, давялося шмат павалтузіцца, каб выцягнуць яе праз лунку. Але калі ўжо шчупак аказаўся на снезе, шчасцю, як кажуць, не было канца. Вось і вырашыў падзяліцца сваёй радасцю з вамі.
Падчас далейшай размовы з Аляксандрам Пятровічам ён нагадаў, што некалькі дзён таму амаль на гэтым жа месцы шчупака вагой ажно ў 13 кілаграмаў злавіў яшчэ адзін гараджанін. Так што, як бачым, водзіцца вялікая рыба і ў крупскіх вадаёмах.