Напярэдадні свята, а таксама ў рамках у рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку», работнікі Крупскага раеннага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі наведалі ветэранаў органаў па надзвычайным сітуацыям.
1 кастрычніка выратавальнікі завіталі да Кухлеўскага Віктара Леанідавіча. Юнакі дапамаглі зрэзаць галле, ускапаць агарод, няхай дапамога і не вельмі вялікая, але з іншага боку такая прыемная і неабходная. Хочацца адзначыць, што гэтыя добрыя традыцыі не засталіся ў мінулым, што маладое пакаленне і цяпер не пакідае без увагі і дапамогі тых, хто ў іх мае патрэбу.
Ад усяго сэрца, з глубокай павагай, калектыў Крупскага раеннага аддзела па надзвычайных сітуацыях віншуе старэйшае пакаленне з Днём пажылых людзей! Пажылы - значыць мудры, які ведае жыццё і многае ўмее. Жадаем самага галоўнага – здароўя і поўны келіх дабра і радасці. Няхай ніколі вас не наведвае роспач, таму што побач заўсёды будуць людзі, якім вы не абыякавыя. Вы ж ведаеце, што ўзрост вымяраецца не гадамі, а станам душы!



1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Штогод, мы ўшаноўваем тых, хто ўсё свае сілы і веды прысвяціў свайму народу, хто ратаваў людзей, рызыкуючы сваім жыццем. Аб павазе да ўсіх членаў грамадства, прызнанні іх заслуг і значнасці іх працы гаворыць той факт, што ў нашай краіне, разам з многімі святамі і памятнымі датамі, уведзена, безумоўна і прыемнае для многіх свята – “Дзень пажылых людзей”. Гэтыя людзі ўсё жыццё аддалі працы, выхаванню будучага пакалення, якое, прыняўшы ў іх эстафету, працягваюць пачатаю імі справу.