Инструменты доступности
На працягу 11 дзён у раёне праходзілі мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў. А таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі. Акрамя органаў дзяржкіравання і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прынялі розныя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні. Задачы «Адзінага дня бяспекі» – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.