У Барысаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету нагадалі, што паляванне дазволена ў светлы час сутак наступнымі спосабамі: з засады, з падыходу, з пад’езду з маламерных суднаў без рухавікоў або з выключанымі рухавікамі. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны са шротам, паляўнічых сабак усіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў. Дапускаецца безружэйнае паляванне з лоўчымі птушкамі.

Таксама з другой суботы жніўня адкрылася паляванне на цецерука. Але паколькі гэты від нарміруецца, то яго здабыча вя­дзецца на падставе атрыманага ў паляўнічай гаспадарцы дазволу і паляўнічай пуцёўкі да яго. Паля­ваць можна толькі ў светлы час сутак на асобін любога полу і ўзросту, акрамя старак (самак, якія во­дзяць вывадак маладых птушак). Спосаб палявання – ружэйны з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі парод выжла, спаніэль, рэтрывер (з адным сабакам – да трох паляўнічых) з ужываннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам.

З першай суботы верасня (5-е чысло) будзе дазволена здабы­ваць рабчыка і шэрую курапатку, а з трэцяй суботы верасня (19-е чысло) – гусь белалобую, гуменніка, гусь шэрую і канадскую казарку.