Педагогі і выхаванцы Крупскага ЦДТ – пастаянныя яго ­ўдзельнікі. Пачынаючы з ранняй восені, у Цэнтры кіпіць падрыхтоўка да навагодніх свят. Не дзіва – трэба паспець на конкурс, бо работы прымаюць загадзя, у лістападзе.

У выніку крупскія майстры атрымалі 8 дыпломаў галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама.

Гэтыя работы будуць удзель­нічаць у рэспубліканскім этапе. Выстава ладзіцца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці моладзі ў Мінску.