Быў наладжаны інфармацыйны стэнд “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры”, вялікая колькасць выстаў: “Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2023/2024””, “Беларускія кнігі-юбіляры 2024  года”,  “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”, «Прылады працы нашых продкаў», «Заняткі нашых продкаў».

Вучні паўдзельчалі ў  гульні-конкурсе «Буслік-2024», у разгадванні філвордаў “Беларускія паэты і пісьменнікі”, адбыліся спаборніцтвы на лепшага гульца ў  “Даміно” “Лато”. На перапынках усе жадаючыя маглі паказаць свае веды па літаратуры і мове, выконваючы заданні ў праграме «LearningApps». А вучні педагагічнага класа Навіцкі Аляксей і Закрэўскі Мікалай правялі ўрокі беларускай літаратуры ў 7 і 10 класах.

Тыдзень прайшоў цікава, насычана, запамінальна.