У рэдакцыю прыйшло пісьмо ад жыхаркі аграгарадка Ротань Тамары Пятроўны Кунічкінай. Вось што яна піша:

– Хачу праз газету падзякаваць нашаму сацыяльнаму работніку Тамары Леанідаўне Кукушкінай за яе вельмі чулыя адносіны да састарэлых людзей. Сваім падапечным яна аказвае неабходную дапамогу, ніколі не адкажа ні ў якіх просьбах. Дзякуй ёй ад шчырага сэрца!

Са словамі падзякі да работнікаў хуткай дапамогі патэлефанавала дачка Марыі Іванаўны Сакавец з вёскі Выдрыца:

– Ад усёй нашай сям’і выражаю падзяку фельчарам Уладзіміру Ула­дзіміравічу Гусеву, Сяргею Вячаслававічу Гатоўскаму і вадзіцелю Андрэю Уладзіміравічу Жданаву за аператыўнасць, прафесіяналізм, чулае стаўленне да людзей. Жадаю ім моцнага здароўя і дабрабыту.