Яны паказалі багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэслілі іх канку­рэнтаздольнасць.

У СШ п. Крупскі было праведзена мерапрыества «Брэнды Беларусі», падчас якога деці даведаліся пра самыя значныя і паспяховыя беларускія кампаніі, вядомыя ў свеце. Навучэнцы адказвалі на пытанні, суадносілі прадукцыю прамысловасці Беларусі і іх вытворцаў. За правільныя адказы і выкананыя заданні вучні атрымлівалі смачную цукерку ад «Камунаркі».

У Бобрскай СШ у форме гульнi знаёмiлiся з беларускiм нацыянальным арнаментам. Зацікавілі прысутных сiмвалы вышыванак, іх сэнс. Дзяўчынкі паспрабавалі вышываць элементы арнаменту. Гэтыя ўзоры былі выкананы з павагай да традыцыйнага беларускага роспісу і сімволікі, што надавала ўнікальнасць і прыгажосць кожнаму вырабу.

Да акцыi далучылiся i выхаванцы сярэдняй групы сада № 2 г. Крупкi. Выхавацель Вольга Змiтраковiч знаёмiла дзетак са стравамi нацыянальнай кухнi з дапамогай маляўнiчых паштовак. А каб атрымаць салодкi падарунак, трэба было пагуляць у гульню «Перакладчык» –  перавесцi cловы з беларускай мовы на рускую.

Навучэнцы Крупскай раённай гімназіі і СШ п. Крупскі наведалі маштабную выставу дасягненняў «Мая Беларусь», якая праходзіць на пляцоўцы БелЭкспа ў Мінску. Для вучняў экскурсія стала ўнікальнай магчымасцю ў інтэрактыўным фармаце пазнаёміцца з інавацыямі і лепшымі практыкамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Навучэнцы з вялікай цікавасцю вывучалі сучасныя экспанаты, узоры высокатэхналагічнай прадукцыі і дасягненні ў галіне навукі.

Захапілі інтэрактыўныя зоны, дзе можна было не толькі ўбачыць, але і паспрабаваць, даведацца, як працуюць новыя тэхналогіі, і нават пагутарыць з прадстаўнікамі вядучых кампаній.

Кожную пятніцу жыхары краіны змогуць далучацца да акцыі: купіць бела­рускія прадукты, апрануць адзенне айчынных дызайнераў, паслухаць нацыянальную музыку і падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.

Уладзімір РОГАЎ. Фота СШ п. Крупскі.