Сярод вучняў і настаўнікаў панавала атмасфера гонару за сваю спадчыну і шчырага захаплення беларускім словам.

Свята пачалося з паэтычнай хвілінкі. У выкананні вучняў гучалі вершы ­беларускіх класікаў і сучасных аўтараў. Кожнае слова адгукалася ў сэрцах слухачоў, напаўняючы залу асаблівай цеплынёй.

Сапраўдным сюрпрызам стала выступленне вучняў 7-х класаў. Хлопцы і дзяўчаты праявілі акцёрскія здольнасці, падрыхтаваўшы інсцэніроўку казкі. Жывая мова персанажаў, каларытныя касцюмы і добры гумар дапамаглі гледачам акунуцца ў чароўны свет народнай мудрасці.

Музычным акордам імпрэзы стала выступленне самых юных удзельнікаў – навучэнцаў 4-га класа. Яны натхнёна выканалі песню «Матухна-зямля». Чыстыя дзіцячыя галасы і глыбокі сэнс песні сталі прыгожым напамінам пра тое, як важна любіць і шанаваць свой родны кут.

Завяршылася мерапрыемства вельмі незвычайна і душэўна. У школе ўжо стала добрай традыцыяй акцыя «Прышчыпляльнасць да беларускай мовы праз абдымкі».

Сутнасць акцыі простая, але глыбокая: вучні і настаўнікі абдымалі адзін аднаго, дзелячыся станоўчымі эмоцыямі і абяцаючы часцей карыстацца роднай мовай у паўсядзённым жыцці.

Гэты жэст стаў сімвалам адзінства і пераемнасці, бо мова існуе тады, калі на ёй не проста гавораць, а калі яе любяць усім сэрцам.

Аксана БЯЛАЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Крупкі.