У Платона – Дыплом II ступені. Дапамагала падрыхтавацца да конкурсу настаўнік пачатковых класаў Ірына Рашэтнік.

Хлопчык будзе прымаць удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах, дзе на сцэну выйдуць усе фіналісты «Жывой класікі».

Тэлеверсію фіналу можна ўбачыць 6 верасня ў 17.00 на тэлеканале «СТВ».