{youtube}xgHPh5Xv3WhI|790|445|0{/youtube}
Инструменты доступности
Рэалізацыя творчага праекта, які так і называецца «Школьны відэаблог», ідзе з пачатку навучальнага года. Кожны месяц дзесяцікласнікі здымаюць цікавыя відэа, прысвечаныя школьнаму жыццю. Так, напрыклад, вучні запісалі відэа, як прайшоў у іх шосты школьны дзень і фестываль навук. А паглядзеўшы выпуск № 2, можна даведацца аб захапленнях і інтарэсах педагогаў. Зусім нядаўна выйшаў восьмы выпуск «Быць патрыётам», у якім старшакласнікі распавядаюць пра славутасці Крупшчыны, пра памятныя месцы, пра дасягненні роднай школы. Рабяты нават ўзялі інтэрв’ю ў знакамітых выпускнікоў школы.
{youtube}xgHPh5Xv3WhI|790|445|0{/youtube}