Драўляныя домікі для птушак былі развешаны ў зоне адпачынку «Панская купальня»  заказніка рэспубліканскага значэння  «Сялява» яго работнікамі і супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Вось і на гэты раз вучні школ раёна вырабілі адмысловыя домікі для птушак. Да вырабу шпакоўняў школьнікі падышлі творча і адказна, і яны прыцягвалі ўвагу сваёй арыгінальнасцю і прыгажосцю.

Гэтыя драўляныя домікі для птушак былі развешаны ў зоне адпачынку «Панская купальня»  заказніка рэспубліканскага значэння  «Сялява» яго работнікамі і супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Дарэчы, і на «Панскай купальні», і ў зоне адпачынку «Гузовіна», што таксама знаходзіцца ў падпарадкаванні заказніка, у той жа вясновы дзень была праведзена ўборка берагавой лініі возера Сялява.

Фота райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы