Належным чынам папрацавалі падчас правядзення месячніка работнікі Хацюхоўскага сельскага выканаўчага камітэта. Выкарыстоўваючы спрыяльны час, у кастрычніку ў аграгарадку Хацюхова было высаджана 40 дрэўцаў, у Дакудава – 25, у Начы – 30, у вёсцы Вялікае Восава – 15 дрэўцаў. У асноўным гэта былі ліпкі. Дапамагалі ў пасадцы таксама настаўнікі і вучні Хацюхоўскай і Нацкай сярэдніх школ.

Прыцягвае ўвагу цяпер новая пафарбаваная агароджа па вуліцы Цэнтральнай (1 300 пагонных метраў) і па вуліцы Лясной (200 пагонных метраў) у аграгарадку Хацюхова. І тут кіраўніцтва Хацюхоўскага сельвыканкама адзначыла значную дапамогу ва ўстаноўцы агароджы Крупскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, Халопеніцкага, Крупскага і Ігрушкаўскага сельвыканкамаў, Хацюхоўскай сярэдняй школы, СУП «Шчаўры-агра» і Халопеніцкага ўчастка КУП «Жылцеплабуд», ІП Мазгоў Д.П., ЧПУП «Аванд» (Аўдзі­евіч А.Д.), КФХ Хмяльніц­­кі С.В., ТАА «УютЭкоДом» (Плюс­нік І.С.).

Работнікі сельвыканкама разам з жыхарамі вёскі Падбярэз­зе высеклі парасткі кустоў на ўчастку, які пустуе, а таксама сухія пладовыя дрэвы ў пустуючых садах па вуліцы Лясной аграгарадка Хацюхова. Дапамагалі вяскоўцы і ў спілоўванні аварыйных дрэў у вёсках Нявераўшчына, Падбярэззе і Клён. У вёсцы Восава знесены дом, непрыгодны для пражывання, і цяпер вядуцца работы па прывядзенні ў парадак участка, на якім ён стаяў. Да месца адзначыць, што дапамогу ў добраўпарадкаванні населеных пунктаў аказваюць і сацыяльныя работнікі.