Крупскія майстры і артысты бяруць удзел у ІІ абласным свяце рамёстваў «Слуцкія паясы»

Крупскія майстры і артысты бяруць удзел у ІІ абласным свяце рамёстваў «Слуцкія паясы» На свяце, якое пройдзе 19 верасня, чакаецца каля 400 майстроў-умельцаў з рэгіёнаў Міншчыны. Яны прадставяць свае вырабы па ткацтве, салома- і лазапляценні, вышыўцы, ганчарстве, разьбе па дрэве і іншых рамёствах.

У рамках свята пройдзе канферэнцыя «Традыцыйныя рамёствы Міншчыны: сучасны стан, асаблівасці бытавання, тэндэнцыі развіцця», у якой прымуць удзел вядомыя дзеячы ў галіне культуры і мастацтва. 

 

Крупскія майстры і артысты бяруць удзел у ІІ абласным свяце рамёстваў «Слуцкія паясы»

На галоўнай і фальклорнай пляцоўках свята сваімі выступленнямі парадуюць случчан і гасцей «Слуцкіх паясоў» лепшыя калектывы аматарскай творчасці з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Па традыцыі, падчас свята рамёстваў пройдзе абласны конкурс «Беларуская лялька», дзе будуць прадстаўлены ўсе віды традыцыйных і сучасных лялек. Сёлета ў конкурсе прымуць удзел каля 100 удзельнікаў.