Запланавана таксама рэкультывацыя адпрацаваных унутрыгаспадарчых кар’ераў, якія выкарыстоўваюцца для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, правядзенне меліярацыйных мерапрыемстваў, папярэджанне дэградацыі і павышэнне ўрадлівасці глебы, уключаючы правядзенне культурна-тэхнічных работ, вывазку арганічных угнаенняў, прымяненне сідэральных угнаенняў, паскоранае залужэнне шматгадовымі травамі, абуладкаванне будаўнічых пляцовак, забеспячэнне наяўнасці на іх месц часовага захоўвання будаўнічых адходаў і іх своечасовага вывазу.

Асаблівая ўвага ў раённым плане ўдзелена рэгуляванню распаўсюджання і колькасці небяспечнай расліны – баршчэўніку Сасноўскага, які ў нашым раёне займае плошчу ў 8,1 гектара. Для адпаведнай работы Міністэрствам прыродных рэсурсаў выдзелены сродкі, а выканаўцамі тут выступаюць Акцябрскі сельвыканкам і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Наогул, па кожным пункце плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі вызначаны тэрміны выканання і адказныя за іх правядзенне.

Прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, якія з’яўляюцца адказнымі выканаўцамі Плана мерапрыемстваў, павінны штомесяц не пазней трыццатага чысла месяца, што ідзе за справаздачным, прадастаўляць у Крупскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармацыю аб зробленым у даным накірунку для наступнага абагульнення, аналізу і прыняцця мер.