Гэтую выставу прадстаўляюць чатыры таленавітыя фатографы з горада Мінска: Ганна Бажаноўская, Святлана Знайдзюк, Алена Таленец, Аляксандр Раковіч.

Пэўна, у кожнага ён свой – водар кахання. У экспазіцыі можна ўбачыць фотаздымкі жывых кветак, матылькоў у натуральным асяроддзі, нацюрморты і букеты.  Усё жывое на зямлі, быццам спявае дзівосныя песні кахання. Чатыры аўтары – чатыры погляды.

Сардэчна запрашаем наведаць экспазіцыю «Водар кахання», якая абудзіць цёплыя і прыемныя ўспаміны. Выстава дзейнічае да 30 жніўня.

Хрысціна ЖУКАВА, навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі імя Б. У. Аракчэева.