krupki.by

ru RU be BE en EN


90-годдзе адзначыў Віктар Максімавіч Вараб’ёў з вёсцы Язбы

Автор / Земляки / Четверг, 16 января 2020 14:46 / Просмотров: 575

Напрыканцы мінулага тыдня, а дакладней, у дзясяты дзень студзеня, Віктар Максімавіч Вараб’ёў адзначыў слаўную дату – 90-годдзе з дня нараджэння. Тату, дзядулю, прадзядулю, свёкра і цесця, былога калегу, суседа, проста добрага і шчырага чалавека віншавалі з самай раніцы. Хто тэлефанаваў, хто дасылаў святочныя паштоўкі, а хто прыйшоў у дом № 3, што ў вёсцы Язбы. 

90-гадовага Віктара Максімавіча ВАРАБ’ЁВА з юбілеем віншуюць Валянціна КОЗЕЛ і Уладзімір КУШНЕР.
90-гадовага Віктара Максімавіча ВАРАБ’ЁВА з юбілеем віншуюць Валянціна КОЗЕЛ і Уладзімір КУШНЕР.

Як гэта зрабілі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Козел і старшыня раённага савета ветэранаў Ула­дзімір Кушнер, якія адрасавалі юбіляру шчырыя і сардэчныя пажаданні: самае галоўнае – моцнага здароўя, поспехаў у справах, толькі шчаслівых будняў і радасных святаў.

Вельмі расчулены ад увагі, цёплых слоў віншаванняў і пажаданняў, падарункаў, Віктар Максімавіч шчыра дзякаваў усім за такія ўважлівыя адносіны да простых працаўнікоў.

– З жонкай Тамарай мы разам ужо 63 гады, – адзначыў наш юбіляр. – Гэта цяпер добра жыць, усё ёсць, дзеці выраслі, радуемся ўнукам і праўнукам. Але ж калі вярнуцца ў далёкія гады маладосці, то нагадаць можна многае. Асабіста я да гэтага не магу забыць аб тым часе, калі пайшоў у армію. Ад’язджаючы з бацькоўскага дома, меў з сабой невялічкі кулёк. Ехаць жа давялося ў цяплушцы цэлы месяц аж на самую Камчатку. Далёкі Усход... Мне, хлопцу з Язбоў, такога нават і прысніцца не магло. Але ж надарылася служыць менавіта там. І да гэтага часу памятаю, як убачыў на беразе Ціхага акіяна велізарныя бурты. І чаго б вы думалі? Аказваецца, рыбы. Ціхаакіянскі селядзец, траска, камбала, гарбуша... Такога не забудзеш.

Як аказалася ў далейшым, менавіта на Далёкім Усходзе Віктар Максімавіч набыў прафесію вадзіцеля, якой не здрадзіў ажно 43 гады. Пра гэта ён асабіста падкрэсліў так:

– Як вывучыўся на вадзіцеля ў арміі, так і застаўся ім усё жыццё. Сеў за машыну і адчуў, што гэта маё. Тры з паловай гады службы на Камчатцы, бо нас, вадзіцеляў, затрымалі, далі мне своеасаблівы штуршок для далейшай дзейнасці. Так атрымалася, што пасля службы ў арміі працягваў вадзіць і малакавоз у саўгасе «40 год Кастрычніка», і пажарную машыну, і «УАЗік», і аўтобус – падвозіць дзяцей з Тапарышча, Дубоў, Прошыкі і іншых населеных пунктаў у Язбоўскую сярэднюю школу. На гэтым жа аўтобусе неаднойчы вазіў школьнікаў на экскурсіі ў Мінск, на прадстаўленні ў Дзяржаўны цырк, у Хатынь, на Курган Славы.

Як нагадаў далей Віктар Максімавіч, дарог жа раней не было. Увязне машына ля якойсьці вёскі і чакаеш, пакуль не прыйдзе трактар «ДТ» і не выцягне з гразі. Бясспрэчна, што хапала ў той час усяго. Але ж не скараўся наш юбіляр перад цяжкасцямі. Бездакорная ўчэпістая памяць вяртае яго ў самыя розныя часіны.

– Я і сёння не магу зразумець, як можна было вытрымаць без выхадных дзён, без водпускаў, – успамінаў герой нашага аповяду. – Але ж, пэўна, такі быў час. Хоць і сям’я была, і дзеці, і вялікая хатняя гаспадарка, аднак работа ставілася на першы план. Да таго ж, быў камуністам, што таксама накладвала сваю адказнасць і абавязак.

У дабротным доме, дзе зараз жывуць Віктар Максімавіч з Тамарай Спірыдонаўнай, – цеплыня, утульнасць, спакой. І гэты дом ён узводзіў разам з бацькам. Згодна ўспамінаў Віктара Максімавіча, бацька шкадаваў яго і даваў больш даступныя і лягчэйшыя работы. А ўжо затым, ажаніўшыся, прыбудавалі трохсцен, зрабілі веранды.

– Што ўжо казаць пра сённяшні дзень, – працягваў Віктар Максімавіч. – Два сыны – Андрэй і Аляксандр, дачка Наталля, зяць, нявесткі дапамагаюць нам ва ўсім. Гэта іх сіламі ўзведзена прыгожая альтанка, дзе мы збіраемся ўсе разам, асабліва ўлетку, Доўгі час трымаў пчол, так што мёдам былі забяспечаны ўсе. Ды і сёння яшчэ засталіся дзве пчаліныя сям’і, хоць нейкі, але ж клопат. У нас чацвёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў. І пра кожнага з іх думаеш...

Затым наша размова скіравалася ў іншы бок. Віктар Максімавіч узгадаў, што раней у вёсцы было 52 гаспадаркі, усе трымалі карову, а то і дзве, іншую жыўнасць. Не было сенакосных угоддзяў, і каб накасіць сена, даводзілася ездзіць аж на балоты ў Квеціна. На жаль, на сённяшні дзень у Язбах засталіся толькі дзве гаспадаркі.

Не можа забыць Віктар Максімавіч, які ўраджай пшаніцы выдаўся ў адзін з гадоў на палетках саўгаса «40 год Кастрычніка». Вось як ён трапна ахарактарызаваў: «Жоўтая, спелая, густая, як на Кубані...» Добра памятае і свайго дзядулю, які пражыў 86 гадоў і ў якога было 16 дзяцей. Засталіся ў памяці падлетка, па яго словах, падшыванца, і апошнія гады Вялікай Айчыннай вайны і, у прыватнасці, вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён расказаў нам шмат займальных выпадкаў з жыцця вяскоўцаў у той час, калі немец адступаў.

– Наогул, у 1941 годзе ў Язбах жыло звыш 160 чалавек, – зазначыў Віктар Максімавіч. – На франтах Вялікай Айчыннай і ў партызанах загінула 16 вяскоўцаў. Мой бацька таксама ваяваў, а да гэтага працаваў старшынёй калгаса «Рэвалюцыянер». Былі сярод аднавяскоўцаў і раскулачаныя, высланыя з абжытых дамоў у Сібір, на Далёкі Усход, былі і ахвяры палітычных рэпрэ­сій. Не без гонару скажу, што вельмі любяць слухаць мяне мае ўнукі. Тады, здаецца, і ўспаміны самі сабой льюцца, і сам душой маладзееш.

І гэта сказана не без падстаў. З упэўненасцю зазначым, што своеасаблівай дабрынёй і цеплынёй сэрцаў гэтых людзей саграваецца кожны, хто завітвае ў дом да Віктара Максімавіча і Тамары Спірыдонаўны Вараб’ёвых. Дык няхай і надалей спадарожнікамі гэтай сямейнай пары будзе здароўе, у вокны іх утульнага дома заўсёды свеціць сонейка, а кожны дзень прыносіць светлую радасць і толькі цудоўны настрой.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

  • Район
  • Область

Актуально

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

В Крупском районе работают горячие линии по доставке продуктов и лекарств для пожилых людей

Крупский ТЦСОН соощает, что в связи с необходимостью минимизации посещения мест массового скопления людей и соблюдения мер профилактики граждане, нуждающиеся в доставке продуктов питания, товаров первой необходимости и лекарств, могут обратиться за содействием в организации такой доставки по телефону «горячей линии» 8(01796) 57-3-94.

Также БРСМ продолжает работу горячих телефонных линий для информационной помощи пожилым людям. По желанию пожилых людей активисты союза молодежи помогут им через интернет заказать товары первой необходимости. Молодежная горячая линия работает ежедневно с понедельника по субботу включительно с 9.00 до 18.00. Телефон горячей линии РК ОО «БРСМ» 5-63-31.

Please publish modules in offcanvas position.