krupki.by

ru RU be BE en EN


Ветэрану вайны Кацярыне Міхайлаўне Здараўцовай споўнілася 95 гадоў

Автор / Земляки / Понедельник, 06 апреля 2020 12:28 / Просмотров: 729

Ветэрану вайны Кацярыне Міхайлаўне Здараўцовай у першы дзень красавіка споўнілася 95 гадоў. За гады сваёй журналісцкай дзейнасці неаднаразова даводзілася пісаць пра гэту жанчыну. І вось з’явілася яшчэ адна нагода.

Кацярыну Міхайлаўну ЗДАРАЎЦОВУ добра ведаюць многія крупчане.
Кацярыну Міхайлаўну ЗДАРАЎЦОВУ добра ведаюць многія крупчане.

Шмат самых шчырых і сардэчных слоў пажаданняў пачула яна ў свой юбілейны дзень нараджэння. Усе жадалі Кацярыне Міхайлаўне здароўя, бадзёрасці, дабрабыту, толькі светлых і шчаслівых дзён, а яшчэ – сустрэцца праз пяць гадоў на стагоддзі і ўбачыць імянінніцу такой жа абаяльнай, доб­разычлівай і гасціннай.

– Пэўна, лёсам мне наканавана доўгае жыццё, хоць і поўнае цяжкіх выпрабаванняў, –  гаворыць Кацярына Міхайлаўна. – Як пачалася вайна, мне не было і 16-ці. Прайшло ўжо 75 гадоў з таго часу, але, здаецца, да дробязяў памятаю кожны дзень з 1941 па 1944-ы. Я магу не ўспомніць, што ела сёння раніцай, але не забуду, нават у якой сукенцы я была і што рабіла раніцай 22 чэрвеня 1941 года. Жыла я тады на Любаншчыне, у лясным краі...

Дзяўчына, як і многія іншыя маладыя людзі, не магла змірыцца з тым, што фашысты топчуць іх родную зямлю. І тады юная Кацярына ўступае ў атрад імя Давыдава, які ўваходзіў у 121-ю брыгаду пад камандаваннем Брагіна. У атрадзе ёй прыйшлося выконваць самыя розныя заданні: быць медыцынскай сястрой, стаяць на пастах, разам з разведгрупай абразаць тэлефонныя правады, здабываць важныя звесткі. Партызаны знаходзіліся ўвесь час сярод балот, у вадзе, у холадзе. Нават у самыя марозныя зімовыя дні і ночы жылі ў зямлянках. Пілі балотную ваду, бо іншай не было, харчаваліся, чым давядзецца, часам галадалі.

– Аднойчы ў час блакады мы трапілі ў акружэнне, –  працягвала свой аповяд Кацярына Міхайлаўна. – Але на той раз нам пашанцавала, бо немцы неяк не заўважылі нашу зямлянку, дзе знаходзілася пяць чалавек: чатыры хварэлі на тыф, а адзін быў паранены ў нагу. У іх была высокая тэмпература, і яны пастаянна прасілі піць. Я ніяк не магла іх пакінуць. Але ў кожнага партызана была прыхаваная граната на запас, для сябе. Мы ж ведалі, якім катаванням падвяргалі фашысты захопленых у палон партызан. Медаль «За адвагу» я і атрымала за догляд хворых у гэтай тыфознай зямлянцы.

Кацярына Міхайлаўна ўзгадвае многія і многія эпізоды як з партызанскага жыцця, так і мірнага. Прывя­дзем адзін з іх. Неяк ад работы яе накіравалі на курсы павышэння кваліфікацыі ў г. Мінск. Разам з калегамі вырашылі наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны. І на адным са стэндаў яна ўбачыла здымак, ад якога не магла адвесці вачэй. Гэта была фатаграфія іх партызанскага атрада!

– На здымку я пазнала Тамару Гугала, Пятра Мікалаевіча, Ніну, Аню, – і сёння з вялікім хваляваннем адзначае Кацярына Міхайлаўна. – Помню, што ў жніўні 1943 года фатаграфаваў опер­упаўнаважаны Леў Вікенцьевіч Луневіч. Шкада, што не помню ўсіх прозвішчаў, але я ніколі не забуду тое, што нам давялося перажыць усім разам.

Сёння Кацярына Міхайлаўна шчаслівая, што яе дзеці, унукі і праўнукі жывуць у мірнай краіне, пад блакітным небам і яркім сонцам. Шчаслівая, што і яна, набліжаючы доўгачаканую Перамогу, унесла свой уклад.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.