krupki.by

ru RU be BE en EN


Пад ураганным абстрэлам немцаў фельчар Мікульскі выносіў параненых з бою

Автор / Земляки / Пятница, 24 апреля 2020 10:15 / Просмотров: 89
Клаўдзія Піліпаўна і Ягор Захаравіч МІКУЛЬСКІЯ не здрадзілі клятве Гіпакрата і воінскай прысязе.
Клаўдзія Піліпаўна і Ягор Захаравіч МІКУЛЬСКІЯ не здрадзілі клятве Гіпакрата і воінскай прысязе.

Ідзе час, і гісторыя адкрывае для нас усё новыя старонкі аб мінулым. Як шмат мы яшчэ не ведаем! Напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі я падрыхтаваў нататкі пра нашых землякоў, пра тых, хто ваяваў на тэрыторыі раёна, пра каго не было нічога, або мала вядома.

У першай публікацыі размова пра сям’ю медыкаў Мікульскіх. Сям’ю, якая стварылася на фронце, разам прайшла ўсе ваенныя і жыццёвыя выпрабаванні. Ягор Захаравіч працаваў фельчарам. У гады вайны – афіцэр, старшы лейтэнант медыцынскай службы, кавалер чатырох баявых ордэнаў і пяці медалёў. А пасля вайны атрымаў і мірную ўзнагароду – медаль «За працоўную адзнаку»  на пасадзе ўрача ФАПа ў вёсках Грыцкавічы і Янаўшчына.

Ягор Захаравіч Мікульскі з чэрвеня 1941 года на фронце.  Ён зведаў цяжкія першыя месяцы вайны, удзельнічаў у абароне Сталінграда.  Сваю першую ўзнагароду – медаль «За адвагу»  атрымаў за выратаванне 25 параненых байцоў і камандзіраў і за асабістую мужнасць. Прыкрываючы параненых, «…товарищ Микульский в д. Килькино (Украина, – Д.Х.) с двумя командирами отбили контратаку фрицев в количестве 30 человек из оружия фашистов».

Вось што адзначалася ва ўзнагародным лісце, дзе ён прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі: «Двигаясь в боевых порядках танков, тов. Микульский проявил исключительную заботу о сохранении здоровья своим боевым товарищам, несмотря на трудные условия, эвакуировал непосредственно с поля боя 25 раненых товарищей. В бою за населенный пункт Чесновку, когда был подбит танк Савкина, тов. Микульский лично вытащил раненых танкистов из горящей машины, оказал им первую помощь и отправил в госпиталь. В боях за город Умань тов. Микульский вместе с танкистами первым ворвался в город, где оказал нескольким нашим десантникам медицинскую помощь».

Другі ордэн Чырвонай Зоркі лейтэнант Мікульскі атрымаў ужо за баі на тэрыторыі Польшчы, калі каля горада Любліна пад моцным артылерыйскім і мінамётным агнём у час бою ён здолеў аказаць медыцынскую дапамогу і эвакуіраваць у медсанбат каля 30 параненых байцоў і афіцэраў. Акрамя ордэна, у баях на польскай зямлі Мікульскі быў узнагароджаны і медалём «За вызваленне Варшавы».

Пераможны 1945 год Мікульскі сустрэў ужо на тэрыторыі Германіі. Ордэн Айчыннай вайны другой ступені ён атрымаў не толькі за выратаванне з поля бою 26 параненых салдат, але і за смелы подзвіг, калі, нягле­дзячы на смяротную небяспеку, здолеў прабрацца ноччу на занятую ворагам тэрыторыю да падбітага танка, аказаць дапамогу і вынесці адтуль да сваіх параненага танкіста. Ужо ў баях непасрэдна на подступах да Берліна старшы лейтэнант Мікульскі здзейсніў яшчэ адзін подзвіг, за што быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені. Вось што аб гэтым адзначалася ва ўзнагародным лісце: « Тов. Микульский показал себя смелым, храбрым воином. В период боевых действий с 14 по 21 апреля он все время находился в боевых подразделениях. 16 апреля 1945 года в районе населенного пункта Неё-Розенталь, несмотря на ураганный обстрел противника, тов. Микульский эвакуировал с поля боя 15 человек тяжело раненых.  19 и 20 апреля 1945 года в районе деревень Предислов, Клостердорф и Фалькенберг вынес с поля боя 19 тяжело раненых солдат и офицеров».

Вайну Ягор Захаравіч закончыў у Берліне з яшчэ адной узнагародай – медалём «За ўзяцце Берліна».

Пражыў ён нядоўгае жыццё. Як пісала пазней яго дачка, «здоровье свое отец потерял на фронте. Он прошел путь с частями 20-й танковой армии  от Сталинграда, где он отморозил ноги, до Берлина, спасая раненых, оказывая им помощь».

Там жа, на вайне, Мікульскі пазнаёміўся і звязаў сваё жыццё за медыцынскай сястрой Клаў­дзіяй Піліпаўнай. Разам сям’я і пераехала ў 1947 годзе ў вёску Грыцкавічы. Успамінала Клаўдзія Піліпаўна:

«У жніўні 1947 года майго мужа і мяне накіравалі працаваць у Грыцкавіцкі ФАП, які абслугоўваў 10 вёсак з колькасцю насельніцтва 3 тысячы чалавек. Адлегласць паміж вёскамі была 10-15 кіламетраў. Вайна ў беларускіх вёсках пакінула цяжкую спадчыну: антысанітарыя, галеча, заразныя хваробы. Лю­дзі харчаваліся вельмі дрэнна, таму страўнікавыя захворванні былі вельмі распаўсюджаны як сярод дарослых, так і дзяцей. Дзяржава і калгасы чым маглі, дапамагалі нам, медыкам. Спачатку мы з мужам пачалі барацьбу з малярыяй. За два гады, у асноўным, ліквідавалі яе. Пасля гэтага асноўную ўвагу накіравалі на бараць­бу з грыбковымі захворванням. Да 1952 года і яны былі пераадолены. За гэта муж, як загадчык ФАПа, атрымаў медаль «За працоўную адзнаку». Затым узяліся за страўнікавыя захворванні… Паступова справа наладзілася. Своечасова рабіліся прышчэпкі, у кожнай вёсцы былі санітарныя пасты, у школах створаны арганізацыі Чырвонага Крыжа…Усе гэтыя 15 гадоў працы ў Грыцкавічах, Лісічане, Янаўшчыне былі аддадзены людзям. Яны ў любы час дня і ночы маглі атрымаць неабходную дапамогу, часам, калі трэба было тэрмінова, ішлі за 10-15 кіламетраў і ў любое надвор’е. Прыходзілася працаваць за хірурга, за акуліста і за педыятра»…

Трэба адзначыць, што і медаль «За працоўную адзнаку», і знак «Выдатнік аховы здароўя БССР», атрыманы Ягорам Захаравічам у 1955 годзе, па праву належаць усёй сям’і Мікульскіх, дзе не дзялілі абавязкі, усё рабілі разам.

Такі жыццёвы шлях медыкаў, людзей самай мірнай прафесіі, якія не здрадзілі клятве Гіпакрата і ваеннай прысязе ў самыя цяжкія перыяды гісторыі сваёй краіны, людзей, якія прыбліжалі Дзень Перамогі.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

  • Район
  • Область

Актуально

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

В Крупском районе работают горячие линии по доставке продуктов и лекарств для пожилых людей

Крупский ТЦСОН соощает, что в связи с необходимостью минимизации посещения мест массового скопления людей и соблюдения мер профилактики граждане, нуждающиеся в доставке продуктов питания, товаров первой необходимости и лекарств, могут обратиться за содействием в организации такой доставки по телефону «горячей линии» 8(01796) 57-3-94.

Также БРСМ продолжает работу горячих телефонных линий для информационной помощи пожилым людям. По желанию пожилых людей активисты союза молодежи помогут им через интернет заказать товары первой необходимости. Молодежная горячая линия работает ежедневно с понедельника по субботу включительно с 9.00 до 18.00. Телефон горячей линии РК ОО «БРСМ» 5-63-31.

Please publish modules in offcanvas position.