krupki.by

ru RU be BE en EN


З успамінаў афіцэра Савецкай Арміі Віктара Лугаўцова

Автор / Земляки / Среда, 29 апреля 2020 12:30 / Просмотров: 261

– Тры гады вайны марыў я прыняць удзел у вызваленні роднай Беларусі, дзе засталася ў акупацыі мая сям’я – жонка і двое дзяцей. І гэты дзень нарэш­це настаў.

На досвітку 23 чэрвеня пачалася магутная гадзінная авіяцыйна-артылерыйская падрыхтоўка. Нашы танкі з дэсантамі, мотапяхота і артылерыя, ламаючы абарону, знішчаючы жывую сілу і тэхніку, імкліва рухаліся наперад. Немцы кідалі тэхніку, адступалі, пакідаючы на полі бою масу забітых і параненых.

Да канца першага дня аперацыі абарона праціўніка была прарвана нашымі войскамі. На трэці дзень яна была канчаткова зломлена. Танкавыя злучэнні рушылі наперад на 100 і больш кіламетраў на захад ад Оршы. Цяжкая артылерыя знялася з месца і пайшла ўперад па аўтастрадзе Масква – Мінск. Мая вёска Калыбанава была якраз па шляху за 10 кіламетрах ад аўтастрады. Пасля доўгіх просьбаў камандзір артылерыйскай брыгады дазволіў мне выехаць уперад на пошукі сям’і. Радасці маёй не было мяжы.

Мы ехалі на грузавой аўтамашыне разам з афіцэрам і невялікай групай салдат. Ад Оршы да станцыі Слаўнае рухаліся каля трох гадзін. Аўтастрада ўяўляла сабой могілкі нямецкай ваеннай тэхнікі. Час, здавалася, цягнуўся марудна і быў вечнасцю. Нарэшце – паварот на поўнач, але тут нас затрымаў пікет. Па даных, якія ён меў, калоны немцаў па лясных і прасёлкавых дарогах рухаюцца на захад. А інжынер сувязі, які падышоў да нас у гэты час, далажыў, што ў накірунку майго следавання праціўніка няма.

Але гэта было далёка не так. Немцы ў вёсцы яшчэ былі. Непадалёк ад яе, у дробналессі, знаходзілася бакавая баявая ахова: 4 танкі з дэсантам і супраць танкавая гармата на цягачы. Разведка нашых войск вяла за імі назіранне. І баявая ахова, каб сябе не выявіць, мабыць, наўмысна прапусціла маю машыну.

У сваю вёску я ўварваўся, як віхор. Яшчэ б! Афіцэр Савецкай Арміі, у пагонах (да вайны пагонаў у нашай арміі не было) – гэта было радасна для лю­дзей, якія тры гады знаходзіліся ў акупацыі. Хутка сабраліся ўсе жыхары вёскі. Пачаліся роспыты. Дзве гадзіны прайшлі незаўважна. І раптам... дакладваюць: танкі праціўніка рухаюцца ў вёску! Даю каманду легчы, паназіраць, правесці разведку. Аказалася, што нашы войскі рыхтаваліся правесці артылерыйскі налёт і атаку. Разведка нашых войск назірала за танкамі немцаў і высачыла, як яны ўвайшлі ў вёску.

Я сустрэўся з камандзірам стралковага батальёна, прадставіўся і далажыў, пры якіх абставінах аказаўся тут. Ён быў здзіўлены. Мы дамовіліся артналёт і атаку часова адкласці, а я за гэты час са сваёй групай артылерыстаў пайду высвятляць становішча.

Пры падыходзе да вёскі мяне сустрэла жонка і паведаміла, што праз сяло праскочылі чатыры нямецкія танкі з дэсантам. Яны разбілі маю машыну і з аўтаматаў абстралялі дом бацькі. Далажыўшы аб становішчы камандзіру батальёна, мы занялі вёску без бою. Ахвяр не было. І гэта здавалася мне самым галоўным.
Але трагедыя была наперадзе. Пры руху паўночней, за паўкіламетры ад вёскі, танкі і дэсант немцаў сустрэлі нашы падраз­дзяленні моцным агнём. Завязаўся бой, у якім я са сваёй групай таксама прыняў удзел. У ходзе бою была падпалена вёска. У гэты час падышлі нашы танкі і вымусілі гітлераўцаў адступіць.

Яшчэ да пачатку бою я выставіў на ўскраіне вёскі назіральнікаў – двух байцоў. Калі нямецкія танкі ўвайшлі ў яе, у хвасце ішоў цягач з супрацьтанкавай гарматай. Мае назіральнікі з аўтаматаў адкрылі па іх агонь. Машына спынілася. Тры гітлераўцы былі забіты, а астатнія з вадзіцелем, кінуўшы машыну, з маланкавай хуткасцю, не адкрываючы агню ў адказ, дагналі танк, узабраліся на яго на хаду і ўцяклі. Было бачна, што ахова настроена панічна і не мела задачы ўвязвацца ў бой. У далейшым, калі ён пачаўся, мае байцы з афіцэрам завялі цягач, вывелі зброю на паўночную ўскраіну вёскі і адкрылі агонь.
Нашы войскі рушылі ўжо ўперад, калі мяне выклікалі да камандзіра стралковага палка.

– Ведаеце, дзе вы былі дзве гадзіны? – спытаў ён мяне.

Я адказаў:

– Так. У нейтральнай паласе.

Нагадаем кароткія біяграфічныя даныя Віктара Аляксандравіча Лугаўцова. Нарадзіўся ў 1906 годзе ў вёсцы Калыбанава Абчугскага сельсавета ў сям’і селяніна. Вучыўся ў Шкорнеўскай, а затым Смародзінскай пачатковай школе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Бобрскай СШ, якую закончыў у 1924 годзе.
З 1926 па 1928 гады працаваў на сяле настаўнікам. Затым быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі і накіраваны на аднагадзічныя курсы. Пасля іх заканчэння ў 1929 годзе быў атэставаны камандзірам узвода запасу, па ваеннай прафесіі – артылерыст.

Пасля звальнення ў запас у 1929 годзе паступіў вучыцца ў Мінскі педагагічны інстытут на гістарычнае аддзяленне. Закончыў яго ў 1932 годзе. Выкладаў у Аршанскім педагагічным тэхнікуме да мая 1935 года. Як каман­дзір запасу быў прызваны ў армію.

Вялікую Айчынную вайну сустрэў камандзірам артылерыйскага дывізіёна. Удзельнічаў у бітве пад Смаленскам на Заходнім фронце, быў паранены. Удзельнік аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі, у тым ліку і сваёй вёскі. Непасрэдны ўдзел прымаў у Варшаўскай, Берлінскай аперацыях, быў узнагароджаны ордэнам Кутузава 2-й ступені. З 1947 па 1956 гады працаваў старшым выкладчыкам кафедры тактыкі артылерыі Ваеннай акадэміі бронетанкавых войск імя Маліноўскага. За свой баявы шлях Віктар Аляксандравіч узнагароджаны 7-ю ордэнамі і 15-ю медалямі Савецкай і Польскай дзяржаў.

Публікацыю па матэрыялах музея Смародзінскай НСШ падрыхтавала Таццяна ТАЛКАЧОВА.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

  • Район
  • Область

Актуально

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

В Крупском районе работают горячие линии по доставке продуктов и лекарств для пожилых людей

Крупский ТЦСОН соощает, что в связи с необходимостью минимизации посещения мест массового скопления людей и соблюдения мер профилактики граждане, нуждающиеся в доставке продуктов питания, товаров первой необходимости и лекарств, могут обратиться за содействием в организации такой доставки по телефону «горячей линии» 8(01796) 57-3-94.

Также БРСМ продолжает работу горячих телефонных линий для информационной помощи пожилым людям. По желанию пожилых людей активисты союза молодежи помогут им через интернет заказать товары первой необходимости. Молодежная горячая линия работает ежедневно с понедельника по субботу включительно с 9.00 до 18.00. Телефон горячей линии РК ОО «БРСМ» 5-63-31.

Please publish modules in offcanvas position.