Нарадзіўся ў вёсцы Дзяньгубка Крупскага раёна Мінскай вобласці. Член КПСС з 1930 года. З 1923 года працаваў на шахце ў Чалябінску, на прадпрыемстве ў Сталінградзе. У Чырвонай Арміі з 1927 года. Прайшоў шлях ад радавога да камандзіра палка. З 1941 года на Паўночна-Заходнім, Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, Бранскім, 1-м і 2-м Беларускім франтах.
Удзельнічаў у вызваленні гарадоў Крычаў, Чавусы, Магілёў, іншых населеных пунктаў Беларусі. Полк пад яго камандаваннем асабліва вызначыўся 20 красавіка 1945 года пры фарсіраванні ракі Одэр. Дзякуючы находлівасці, рашучасці і смеласці камандзіра, полк хутка падрыхтаваў сродкі пераправы, паспяхова пераадолеў раку, захапіў плацдарм на яе левым беразе і ўтрымаў яго. Асабістым прыкладам натхняў воінаў, вадзіў іх у рукапашныя схваткі. Да 1953 года служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.
Імем Савелія Аляксеевіча Свідзерскага названа вуліца ў Абчузе; яго імя прысвоена піянерскаму атраду Абчугскай СШ.