krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупчане таксама бралі Берлін і пакінулі свае прозвішчы на сценах рэйхстага

Автор / Паралелі часу / Пятница, 08 мая 2020 10:05 / Просмотров: 554

«Кожны хацеў паставіць свой подпіс, сваё прозвішча на абгарэлых калонах, задымленых сценах. Там стаіць і мой надпіс»,– так расказваў крупчанін, сяржант Фёдар Мартынчык…

Фрагмент адной са сцен рэйхстага. Хто ведае, магчыма, пачатак прозвішча «Мартын…», што часткова хавае справа ад уваходу постаць нямецкага рыцара, і ёсць аўтограф нашага земляка?!
Фрагмент адной са сцен рэйхстага. Хто ведае, магчыма, пачатак прозвішча «Мартын…», што часткова хавае справа ад уваходу постаць нямецкага рыцара, і ёсць аўтограф нашага земляка?!

Сярод крупчан, што вярнуліся дадому ў пераможным маі 1945 года, былі і тыя, хто завяршаў вайну непасрэдна ў Берліне. Як вобразна адзначыў падчас нашай апошняй сустрэчы кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Хромчанка, гэта свайго роду бессмяротны ўзвод салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія штурмавалі горад.

– Іх няма ўжо ў жывых, але яны назаўсёды застаюцца ў страі гэтага бессмяротнага ўзвода, – адзначае Дзмітрый Мікалаевіч. – Дык правядзем жа іх пераклічку: палкоўнік Лугаўцоў В.А. з в. Калыбанава, лейтэнант Рубанаў С.А. з Крупак, лейтэнант Цыбульскі С.Б., сяржант Мартынчык Ф.А., радавыя Аўхімовіч І.Ф. з в. Знаменская,  Гайдук І.М. з в. Вялікія Хальнявічы, Гаргалык Р. Д. з пасёлка Крупскага, Гула Г.Д. з в. Ігрушка, Дудко С.І. з в. Стары Сакол, Ждановіч І.С. з в. Актавія, Зябко Ф.П. з в. Касянічы, Мядзелец В.А. з в. Падалец, Пручкоўскі У.І. з в. Каўпыніца, Пятровіч Р.С. з в. Касянічы, Саскавец В.С. з в. Ухвала, медсястра Скачок Л.А. з в. Заполле, Царык В.М. з в. Лютыя, Уноткін А.М., Федаровіч Ф.І. з г. Крупкі, Цухло Д.А. з в. Дакучыно, Шуцько У.П. з в. Гаць… Вось далёка не поўны спіс тых, хто штурмаваў Берлін.

Многім знаёмыя людзі з розным пасляваенным лёсам. Хтосьці ў мірны час працаваў на полі, хтосьці працягваў ваенную службу, хтосьці вучыў у школах дзяцей. Але агульным у іх лёсе быў Берлін… Кожны з удзельнікаў штурму варожай сталіцы ўнёс свой вельмі важны ўклад у хутчэйшае завяршэнне вайны…

Дзмітрый Хромчанка ведает шмат падрабязнасцяў пра тых, хто браў Берлін. Дадзім яму слова:

Фёдар Аляксандравіч МАРТЫНЧЫК ў ваенныя гады
Фёдар Аляксандравіч МАРТЫНЧЫК ў ваенныя гады

–  Пачну аповяд з вельмі цікавага чалавека. Гэта сяржант Фёдар Аляксандравіч Мартынчык, што ваяваў у складзе 137-й стралковай дывізіі другога Беларускага фронта. У час штурму Берліна быў лёгка паранены, але не пакінуў поля бою. Вось што ён расказваў аб заключных днях вайны: «Назаўсёды запомніўся майскі дзень 1945 г. Ужо скончыліся баі ў Берліне. Толькі дыміліся груды развалін. Над рэйхстагам развяваўся сцяг Перамогі, а ля сцен гэтага будынка сабралася вялікая колькасць байцоў. Кожны хацеў паставіць свой надпіс, сваё прозві­шча на абгарэлых калонах, задымленых сценах. Там стаіць і мой надпіс. Наш 152-і стралковы полк 3-й ударнай арміі пасля заканчэння баёў некалькі дзён дыслацыраваўся ў раёне рэйхсканцылярыі. 9 мая было аб’яўлена аб Перамозе. Радасць была велізарнай. Салютавалі з усіх відаў зброі. А праз некалькі дзён у Берлін прыбыў Чырванасцяжны ансамбль песні і пляскі А. Аляксандрава і даў свой першы канцэрт у Трэптаў-парку. Гэта было незабыўнае відовішча. Нашых знакамітых артыстаў слухалі не толькі змораныя воіны, але і вялікая колькасць мясцовага насельніцтва. Вось пасля гэтага першага мірнага канцэрта ў павержаным Берліне ўсім стала канчаткова зразумела, што вайна скончылася».

Подпіс на сцяне рэйхстага пакінуў і Іван Максімавіч Дарашэнка. Яму ж давялося стаяць і ў каравуле ў замку Цацыелінгоф каля Патсдама, калі там праводзілася гістарычная Патсдамская канферэнцыя. На гэтай канферэнцыі кіраўнікі краін-пераможцаў – ад СССР І. Сталін, ад Вялікабрытаніі У. Чэрчыль і ад ЗША Ф. Рузвельт – абмяркоўвалі пытанні пасляваеннай пабудовы адносін паміж дзяржавамі.

Мне ў свой час, калі яшчэ існавала Германская Дэмакратычная Рэспубліка і не распаўся Савецкі Саюз, давялося, як тады называлі, з цягніком дружбы пабываць у Берліне і, канешне, у Цацыелінгофе. Трэба адзначыць, што ў той час быў захаваны першапачатковы інтэр’ер памяшкання, у якім праводзілася гістарычная сустрэча. Гэтак жа стаяў круглы стол, пакрыты зялёным абрусам, на ім супраць адпаведных крэслаў стаялі таблічкі з прозвішчамі дзяржаўных дзеячаў, якія сядзелі на гэтых месцах. Гэтак жа тады захаваўся і першапачатковы выгляд рэйхстага з апаленымі сценамі, вышчарбленымі ад асколкаў і куль калонамі. Толькі падысці да яго блізка было нельга. Берлін быў падзелены знакамітай берлінскай сцяной на зоны саюзнікаў, а рэйхстаг стаяў якраз на нейтральнай тэрыторыі. Хто ведае, магчыма, і да сённяшняга дня гэты музей у Цацыелінгофе захаваўся, у адрозненне ад рэйхстага, які быў рэстаўрыраваны, і з 1990 года там працуе агульнагерманскі парламент. Праўда, трэба адзначыць, што па рашэнні спецыяльнай міжнароднай камісіі частка надпісаў была захавана як сляды гісторыі, хоць і плачэўнай для немцаў. Для нас жа рэйхстаг з надпісамі застаецца сімвалам Перамогі над фашызмам, сімвалам адзінства савецкага народа, сумеснымі намаганнямі здолеўшага зламаць хрыбет фашысцкаму зверу, сімвалам адзінства міжнароднага супольніцтва, здолеўшага з’яднацца для дасягнення агульнай мэты – Перамогі, свой уклад у якую ўнеслі і нашы землякі.

Фёдар Аляксандравіч МАРТЫНЧЫК ў сталым узросце
Фёдар Аляксандравіч МАРТЫНЧЫК ў сталым узросце

У іх ліку і Самуіл Барысавіч Цыбульскі, ураджэнец вёскі Пышачы. Пачаў ваенную службу ў 1940 годзе радавым чырвонаармейцам, завяршыў вайну ў званні лейтэнанта. Вось што аб ім пісаў у крупскай раённай газеце «Голас калгасніка» 23 лютага 1945 года яго таварыш па службе Кулімбетаў: «У грозныя для Радзімы дні 1941-1942 гг. баец Цыбульскі верыў у нашу Перамогу. У ліку першых абаронцаў Сталінграда ён адстойваў тут кожны дом, кожны квартал… Самуілу Барысавічу давялося ўдзельнічаць і ў Курскай бітве… Праз усё полымя вайны прайшоў ён з баямі. Яго шлях ад Сталінграда да Берліна…»

Батальён, у якім лейтэнант Цыбульскі выконваў абавязкі намесніка камандзіра, вёў жорсткі бой на ўскрайку Берліна. Пад непасрэдным камандаваннем Цыбульскага байцы здолелі акружыць і разграміць моцную групоўку праціўніка, пры гэтым узялі ў палон больш за сотню варожых салдат і афіцэраў, захапілі трафейнае ўзбраенне.

Фёдар Пракопавіч Зябко з вёскі Касянічы ўжо ў ліпені 1941 года прыняў свой першы бой з ворагам. Ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім, Прыбалтыйскім, першым Беларускім франтах. Вось такія ваенныя дарогі прывялі яго да Берліна. Быў сувязістам пры артылерыйскай батарэі. У канцы красавіка 1945 года, калі пачаліся баі ў Берліне, ён неаднаразова пад моцным абстрэлам ліквідаваў парушэнні сувязі і тым самым забяспечваў бесперабойную сувязь каманднага пункта з агнявымі пазіцыямі батарэі.

Васілю Апанасавічу Мя­дзельцу з вёскі Падалец Халопеніцкага пассавета было наканавана лёсам удзельнічаць у дзвюх войнах: савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай. Сваю апошнюю ўзнагароду – медаль «За баявыя заслугі» – артылерыст  атрымаў пасля Перамогі, 16 мая 1945 года. Узнагароджаны ж ён быў менавіта за штурм Берліна, калі ў крытычны момант бою замяніў наводчыка гарматы.

Яшчэ адзін былы артылерыст, Уладзімір Пятровіч Шуцько, ураджэнец вёскі Гаць, таксама вызначыўся у час штурму Берліна. У вулічных баях ён у складзе артылерыйскага разліку знішчыў 2 супрацьтанкавыя гарматы, 2 кулямётныя кропкі і да 10 варожых салдат.

Кулямётчык Сцяпан Іванавіч Дудко падчас вулічных баёў у Берліне выявіў атрад гітлераўцаў, якія падкрадваліся да штаба. Агнём з кулямёта ён знішчыў 8 нямецкіх салдат, астатнія адступілі. За гэты бой ён быў прадстаўлены да ордэна Славы 3-й ступені, але быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Лейтэнант Сцяпан Алімпіевіч Рубанаў падчас баёў у Берліне выконваў абавязкі камандзіра роты, да гэтага камандаваў узводам сувязі. Выдатнае веданне сродкаў сувязі добра дапамагло яму ў складанай абстаноўцы баявых дзеянняў ў разбураных кварталах горада.

Старшына Уладзімір Іванавіч Пручкоўскі падчас бою ў Берліне, калі быў забіты камандзір узвода, прыняў камандаванне на сябе. Вось што аб гэтым адзначалася ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароджвання яго ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені: «…смело повел взвод в атаку, ворвался в дом, где сидели автоматчики противника, забросал их гранатами и троих взял в плен. При атаке противника правильной расстановкой огневых средств отбил атаку и удержал дом до подхода основных сил батальона».

Вось яны, адважныя воіны, што сустрэлі Дзень Перамогі ў варожай сталіцы.

«Гэты дзень мы набліжалі як маглі»… Словы з вядомай песні адносяцца да тысяч, нават мільёнаў, вядомых і невядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны. Дзень Перамогі набліжалі і ў савецкім тыле, самааддана працуючы пад дэвізам «Усё для фронта, усё для Перамогі!» Набліжалі ў варожым тыле ў падполлі, у складзе партызанскіх атрадаў. Набліжалі, ваюючы на сушы і на моры, у паветры і пад вадой. Многія аддалі свае жыцці дзеля Перамогі, каля пяці тысяч крупчан не ўбачылі заканчэння вайны. Многія вярнуліся дадому пераможцамі. Яны ўсе пакінулі свае подпісы ў гісторыі вайны, і іх ніколі нікому не сцерці!

Фота з архіва Дзмітрыя ХРОМЧАНКІ.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.