krupki.by

ru RU be BE en EN


Кіраўнік, арганізатар, педагог, даследчык і краязнаўца родных мясцін

Автор / Земляки / Четверг, 17 декабря 2020 12:19 / Просмотров: 2819

Гэта быў чалавек незвычайна шчодра адораны рознымі талентамі. Некаторыя з іх ён спраўдзіў ледзь ці ні на ўсю поўніцу, а некаторыя завяршыць так і не паспеў. На бягучым тыдні спаўняецца 40 дзён, як пайшоў з жыцця Міхаіл Адамавіч Баравуля.

Нарадзіўся герой майго аповеду 8 студзеня 1951 года ў вёсцы Гумны, што на Крупшчыне, у шматдзетнай сям’і. Змалку яго акружалі цікавыя працавітыя і таленавітыя людзі – родзічы і аднавяскоўцы. Праз іх Міхась пазнаваў гісторыю роднай краіны, гісторыю родных мясцін.

Сярэднюю школу Міхась Баравуля скончыў з сярэбраным медалём. У 1967 годзе ён пачаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе загадчыка клуба ў вёсцы Нача Крупскага раёна. У 1970-77 гадах, з перапынкам на службу ў арміі ў 1973-75 гг., вучыўся на філалагічным факультэце ў Магілёўскім педагагічным інстытуце.

Працаваць настаўнікам пачаў у 1970 годзе ў Гумнаўскай школе. У 1977 годзе яго прызначылі намеснікам дырэктара Стараслабодскай школы, а праз год –  дырэктарам гэтай жа навучальнай установы.

На пасадзе дырэктара школы разгарнуўся талент Міхаіла Баравулі як кіраўніка, арганізатара, педагога, а таксама даследчыка і краязнаўцы родных мясцін. За сваю плённую працу Міхаіл Адамавіч  быў узнагароджаны шматлікімі Ганаровымі граматамі рэс­публіканскага, абласнога і раённага ўзроўняў. У 1993 годзе атрымаў нагрудны знак «Выдатнік народнай асветы БССР». У скарбонцы ўзнагарод таксама два знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва».

Цікавы факт: многія знаё­мыя Міхаіла Адамавіча былі ўпэўнены, што па прафесіі ён настаўнік гісторыі. У той час, як ён выкладаў у школе рускую мову і літаратуру. І, дарэчы, рабіў гэта выдатна. Аднак менавіта пошукавая дзейнасць, даследаванне гісторыі роднага краю сталі той часткай яго жыцця, на якую ён не шкадаваў часу і якая прынесла яму вядомасць у якасці мясцовага краязнаўцы і даследчыка. Гэта з яго лёгкай рукі ў 1981 годзе быў адкрыты першы ў раёне школьны краязнаўчы музей. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны і дзейнічаў пошукавы клуб «Полымя», які даследаваў лёсы загінулых чырвонаармейцаў у гады Вялікай Айчынная вайны. Удзельнікі клуба займаліся выяўленнем і ўстанаўленнем прозвішчаў землякоў, расстраляных і загінулых у партызанах і на фронце.

Дзякуючы Міхаілу Адамавічу Стараслабодская васьмігадовая школа стала сярэдняй і атрымала імя 100-й стралковай гвар­дзейскай дывізіі. Ён клапаціўся пра ўвекавечанне і ўсталяванне помнікаў абаронцам Айчыны. Яго намаганнямі на сцяне Стараслабодскай школы з’явіўся памятны знак, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Бяляеву Якаву Дзмітрые­вічу.

Пад кіраўніцтвам Міхаіла Баравулі школьнікі хадзілі ў паходы, даследавалі і вывучалі самабытную гісторыю навакольных мясцін, удзельнічалі ў краязнаўчых канферэнцыях, злётах і лецішчах. Разам са сваім настаўнікам дзеці прайшлі ладны адрэзак ракі Можа па цячэнні, выявілі і закартаграфавалі яе прытокі, запісалі легенды, паданні, аповеды пра яе. Гэтая праца заняла прызавое месца ў рэспубліканскім краязнаўчым конкурсе.

Міхаіл Адамавіч з удзель­нікамі краязнаўчага гуртка стварыў экалагічны маршрут, які ахопліваў значныя навакольныя мясціны. На працягу гэтага маршрута былі зладжаны некалькі альтанак, дзе можна было адпачыць, а таксама кладкі-пераходы праз балоцістыя мясціны. Пра гэту экалагічную сцежку вяскоўцы з цеплынёй згадвалі не адзін раз.

Міхаіл Баравуля займаўся актыўнай пошукавай дзейнасцю не толькі з вучнямі Стараслабодскай школы, але і індывідуальна. Так, пры будаўніцтве дарогі «Ухвала-Матошка» каля школы на старых могілках былі знойдзены рэшткі чырвонаармейца, і Міхаіл Адамавіч устанавіў імя воіна, які загінуў. Тут варта згадаць, што ў гэтым годзе ён таксама вызначыў прозвішча лётчыка, які загінуў у ваколіцах Ухвальскага сельсавета. Па яго звестках, гэтым лётчыкам быў ураджэнец Бабруйска Дзігель (Дигель).

Міхаіл Баравуля шмат энергіі паклаў на вывучэнне партызанскага руху Крупшчыны і прылеглых раёнаў. У інтэрнэце змешчана шмат матэрыялаў, падрыхтаваных ім, пра партызанскі рух тых мясцін, якія яго цікавілі. А яго цікавіла ўсё, у тым ліку і інфармацыя пра разгромы гарнізонаў.

Актыўна Міхаіл Баравуля цікавіўся жыццёвымі шляхамі землякоў, якія паволі лёсу перасяліліся ў далёкую і неабсяжную Сібір. Ён знаходзіў у інтэрнэце такія сведчанні матэрыяльнай гісторыі, якія з’ядноўвалі родныя гумнаўскія і далёкія сібірскія мясціны.

Шмат увагі Міхаіл Баравуля ўдзяляў краязнаўчай рабоце. У пошуках неабходных звестак пра Старую Слабаду і навакольныя вёскі звяртаўся ў архівы і яму не адмаўлялі ў дакументальнай інфармацыі. Шмат матэрыялаў краязнаўчай і гістарычнай накіраванасці змешчана ў кнігах-летапісах «Памяць. Крупскі раён» і «Памяць. Яны праславілі Крупшчыну». Неабходна яшчэ дадаць, што шмат іх было надрукавана ледзь не ў кожным выпуску ў альманахах, якія выдаваліся мясцовым таварыствам «Малое Палессе».

Адзначу таксама, што кола інтарэсаў чалавека, пра якога я сёння расказ­ваю, сягала значна глыбей звычайнай зацікаўленасці краязнаўствам. Ён вывучаў міфалогію Беларусі, даследаваў гісторыю свяцілішчаў, капішчаў, капцоў і каменных сведчанняў старажытных эпох. У яго быў неардынарны погляд на гісторыю многіх беларускіх мясцовасцяў. Чаго толькі варта яго меркаванне адносна таго, што этымалогія назваў беларускіх рэк цесна звязана з імёнамі старажытных беларускіх багоў. А яго колішні артыкул пра беларускую міфалогію, які быў надрукаваны ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», атрымаў шырокі рэзананс. І гэта толькі некаторыя сведчанні пра навуковыя інтарэсы Міхаіла Баравулі.

Трэба сказаць, што ў Міхаіла Адамавіча Баравулі былі не толькі навуковыя інтарэсы, але і творчыя. Варта згадаць, што ён шмат друкаваўся ў перыя­дычным друку, а таксама ў паэтычных зборніках. Апрача ўзгаданага, Міхаіл Адамавіч запісваў мясцовыя легенды і паданні, аповеды ад мясцовых жыхароў пра розныя факты і з’явы навакольных мясцін. Паводле аднаго такога запісу пра «Каляды», фальклорны калектыў «Горын» пры студэнцкім этнаграфічным таварыстве ладзіць батлеечнае прадстаўленне «Дзве Каляды».

У сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Міхаіл Баравуля прыняў удзел у літаратурным конкурсе Мінскага абласнога савета ветэранаў, у якім заняў першае месца і быў адзначаны дыпломам і каштоўным падарункам. 

Не менш важкім і грунтоўным клопатам была музейная справа. Міхаіл Адамавіч Баравуля актыўна займаўся ёю да апошніх дзён свайго жыцця. Яго запрасілі ва Ухвальскую сярэднюю школу з мэтай стварэння школьнага музея. І ён з галавой акунуўся ў гэтую працу. Тыя дакументы, якія знаходзіліся ў Стараслабодскай школе, ён перадаў ва Ухвальскую сярэднюю школу і працаваў над стварэннем паўнавартаснага школьнага музея. Але праца засталася незакончанай. Вельмі хочацца спадзявацца, што яна знойдзе свой працяг.

Аляксандр ЦІТАВЕЦ. 

Автор

admin

admin

Актуально

23 июля заместитель председателя Крупского райисполкома проведет встречу с населением д. Старые Щавры

В среду, 23 июля, в 15.00 в д. Старые Щавры Хотюховского сельсовета, возле дома № 70 встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 июля заместитель председателя Крупского райисполкома проведет встречу с населением в Бобрской СШ

Во вторник, 22 июля, в 11.00 в ГУО «Бобрская средняя школа имени А.В. Луначарского Крупского района» встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ШАБЛОВСКАЯ Ирина Александровна.

19 июля прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 19 июля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.