krupki.by

ru RU be BE en EN


23 студзеня споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Міхаіла Дзмітрыевіча Конанава

Автор / Земляки / Вторник, 26 января 2021 11:16 / Просмотров: 600

Месца нараджэння Міхаіла Конанава – г.п. Бобр. З 1930 па 1931 гады праходзіў тэрміновую службу ў арміі, а затым працаваў на Ленінградскім суднабудаўнічым заводзе. У 1937 годзе скончыў Ленінградскі хіміка-тэхналагічны інстытут, працаваў начальнікам цэха завода ў Ленінградзе.

Калі пачалася вайна, Міхаіл не стаў чакаць, пакуль яго накіру­юць па спецыяльнасці, а пайшоў радавым у дывізію народнага апалчэння. Але ўжо з перадавой яго вярнулі ў Ленінград. Інжынер стаў камандзірам танкавай роты. Праўда, ніводнай машыны яму не далі. Ён атрымаў толькі камандзіровачнае прадпісанне на Кіраўскі завод.

 – Самі будзеце збіраць танкі, – сказаў яму камандзір, – самі і павядзеце іх у бой.

Але быў выпадак, калі давялося весці да перадавых пазіцый машыны без вежаў і ўзбраення. Яны былі хутчэй за ўсё падобныя на трактары. Між іншым, і трактары ішлі ў той жа калоне. Фашысты рыхтаваліся да рашучага кідка. Каб стварыць уражанне, быццам бы савецкае камандаванне падцягвае войскі, было вырашана пайсці на хітрасць: цэлую ноч машыны грамыхалі паблізу перадавых пазіцый. Ілюзія руху танкаў атрымалася поўная...

Сабраўшы сем машын, рота Конанава выйшла на пярэдні край ужо не для дэманстрацыі. З восені сорак першага па май сорак другога года яна ўдзельнічала ў цяжкіх баях на Неўскім «пятачку» –  невялікім плацдарму ля Неўскай Дуброўкі. Падчас прарыву блакады Міхаіл Конанаў замяніў у баі параненага каман­дзіра батальёна. Затым пад Чырвоным Борам і сам атрымаў дзве раны – у правую руку і левую нагу. Міхаіл Дзмітрыевіч загадаў перавязаць сабе раны і застаўся камандаваць батальёнам. Два дні ён не выходзіў з бою. За гэты час рука і нага распухлі, і доктар прыгразіў, што сілай адправіць камандзіра ў шпіталь. І Конанаў падпарадкаваўся. Тым больш, што атакі фашыстаў былі адбіты.

Затое ў студзені сорак чацвёртага, калі пачаўся прарыў блакады Ленінграда, Міхаіла Конанава так і не змаглі пакласці ў шпіталь, хаця паранены ён быў тройчы – два разы ў твар і адзін раз у правую руку. Варожы снарад падбіў яго танк. Камандзір батальёна перасеў на іншы. Пераканаць яго, што трэба легчы ў шпіталь, не ўдалося. Ён толькі адмах­ваўся здаровай левай рукой і строга глядзеў скрозь шчылінку, пакінутую паміж бінтамі. Ці ж мог ён, прызначаны камандзірам галаўной паходнай заставы, якая павінна быць уперадзе, у такі час пайсці ў тыл?! Гэта ж яго батальён павінен сустрэцца з танкістамі, якія наступалі з боку Араніенбаўма. Злучацца нашы войскі – і фашысты, якія асаджалі Ленінград, разам з дальнабойнай артылерыяй, што абстрэльвала горад, акажуцца ў кальцы.

Не, у такі час Конанаў не мог пакінуць свой батальён. Трэба ісці наперад. Наперад, нягле­дзячы на тое, што дальнабойныя гарматы, якія білі раней па Ленінграду, цяпер страляюць па танках. Дзякуй пехацінцам – яны зайшлі гітлераўцам у фланг, занялі Вараннёвую гару і захапілі цяжкія батарэі ворага. Пасля гэтага прасоўвацца ўперад стала намнога лягчэй.

У Кіпені, дзе танкісты сышліся познім студзеньскім вечарам, камандзір Прыморскай танкавай групы палкоўнік Кавалеўскі моцна абняў Конанава і дадаў: «Цябе, маёр, на радасцях і пацалаваць няма куды. Увесь у бінтах».

Вызначыўся камандзір 1-га танкавага батальёна 220-й асобнай танкавай брыгады 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту маёр Конанаў і ў баях за вызваленне Польшчы ў студзені 1945 года. Батальён пад камандаваннем Міхаіла Конанава прарваў абарону праціўніка, першым выйшаў да ракі Піліца, авалодаў пераправай, забяспечыў фарсіраванне ракі і стварыў плацдарм на яе левым беразе. Знаходзячыся ў галаўной баявой разведцы, танкавы батальён першым уварваўся ў г. Скернявіцы. У выніку 5-гадзіннага бою ён разграміў полк пяхоты праціўніка і поўнасцю вызваліў горад. За гэты подзвіг Міхаілу Конанаву 27 лютага 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Ленінградскі інжынер, які ў сорак першым годзе разам з дывізіяй народнага апалчэння заняў абарону на Пулкаўскай вышыні, дайшоў да Зелаўскіх вышынь пад Берлінам. Браць фашысцкую сталіцу яму не давялося. 16 красавіка 1945 года, у першы дзень Берлінскай стратэгічнай аперацыі, у баях на дальніх подступах да Берліна маёр Конанаў быў цяжка паранены ў галаву і шпіталізаваны. У свядомасць ён прыйшоў ужо ў шпіталі. З усіх яго раненняў гэта было самым цяжкім. Але Дзень Перамогі Міхаіл Конанаў усё-такі адзначыў у Берліне. Праўда, з павязкай на галаве.

Калі начальніку шпіталя паскардзіліся, што паранены Герой Савецкага Саюза хоча паехаць у Берлін, той адказаў: «Адпусціце. Няхай святкуе там перамогу. Ён заслужыў гэта».

Пасля заканчэння вайны Міхаіл Дзмітрыевіч працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе закончыў Вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу. Дадому Міхаіл Конанаў вярнуўся не адразу. Толькі ў 1959 годзе падпалкоўнік зняў ваенны мундзір і прыехаў у Ленінград – на Васільеўскі востраў. З 1963 па 1970 гады працаваў старшым іжынерам на Адміралцейскім заводзе.

Міхаіл Дзмітрыевіч Конанаў пайшоў з жыцця 9 мая 1972 года. Яго імем названа вуліца ў г.п. Бобр.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

9 марта "прямую линию" проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

Во вторник, 9 марта, с 11.00 до 13.00 по телефону 8-017 211-08-65 (г. Минск) прямую телефонную линию для граждан и юридических лиц Березинского, Крупского и Червенского районов будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Лавриненко Игорь Владимирович.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.