krupki.by

ru RU be BE en EN


Імя лётчыка, які загінуў у Крупскім раёне, вернута з небыцця

Автор / Земляки / Среда, 17 февраля 2021 15:02 / Просмотров: 979

Ім аказаўся Аляксандр Дзегіль з вёскі Рымоўцы Бабруйскага раёна. Перш, чым пачаць аповяд аб карпатлівай пошукавай рабоце ўраджэнца вёскі Новыя Дзянісавічы Анатоля Радчанкі, нагадаем аб нашым з ім знаёмстве.

Некалькі гадоў таму ён звярнуўся ў Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей з просьбай дапамагчы ўстанавіць прозвішчы загінулых у небе над Дзянісавічамі васьмі лётчыкаў. І вось разам з дырэктарам музея Тамарай Бальбот і фотакарэс­пандэнтам газеты мы паехалі ў Новыя Дзянісавічы да Анатоля Іванавіча, каб больш падрабязна даведацца аб тых далёкіх падзеях, якія да гэтага часу не даюць яму спакою. Захоплены пошукавай справай, Анатоль Іванавіч доўга і цікава расказваў аб тым, што адзін савецкі самалёт быў падбіты ў чэрвені 1941 года, а другі – у чэрвені 1944 года. Загінулыя лётчыкі былі пахаваны побач з месцамі, дзе ўпалі і згарэлі самалёты. А ў красавіку 1962 года ўсіх іх перапахавалі ў брацкай магіле ля будынка мясцовай школы разам з іншымі воінамі і партызанамі.

Са сваім сябрам Анатоль Іванавіч зрабіў добрую справу – 29 чэрвеня 2015 года на месцах гібелі самалётаў і лётчыкаў яны ўстанавілі памятныя знакі – камяні-пліты з таблічкамі. Пасля нашай паездкі ў раённай газеце з’явіўся артыкул «Не даць знікнуць у вечнасці», і было змешчана шмат фотаздымкаў. Напрыканцы адзначалася, што пошукавая работа па ўстанаўленні імён загінулых лётчыкаў на тэрыторыі Дзянісавіцкага сельсавета ў гады Вялікай Айчыннай вайны працягваецца.

І вось яшчэ адно паведамленне. Анатоль Радчанка патэлефанаваў у рэдакцыю і расказаў, што ў Бабруйскай газеце «Трыбуна працы» надрукаваны матэрыял «Новое имя в «Книге Памяти», у якім размова вядзецца аб лётчыку, што загінуў паблізу вёскі Вялікае Горадна нашага раёна. Як аказалася ў далейшым, прозвішча лётчыка і месца яго нараджэння ўстаноўлена пры непасрэднай дапамозе Анатоля Радчанкі. Ён жа з-за сваёй сціпласці не сказаў аб гэтым, а толькі параіў пачытаць артыкул. Гэта мы і зрабілі, аб чым паведамляем нашым чытачам.

Карэспандэнт газеты «Трыбуна працы» Валянціна Мілохіна распавядае аб тым, што ў суровую пару Вялікай Айчыннай вайны пасля кожнай бітвы з фашыстамі беларуская зямля папаўнялася свежымі магільнымі холмікамі, часцей безымяннымі. Нярэдка лёсы воінаў заставаліся невядомымі. Сёння ж, дзякуючы энтузіязму нераўнадушных людзей, а таксама развіццю інфармацыйных тэхналогій, белых старонак аб падзеях Вялікай Айчыннай становіцца ўсё менш. У выніку пошукавай работы з небыцця вяртаюцца імёны загінулых салдат. Праз дзесяцігоддзі родныя і блізкія атрымліваюць няхай сумныя, але ўсё ж доўгачаканыя вестачкі аб лёсах дарагіх людзей. Прывядзем вытрымкі з артыкула, надрукаванага ў мінулым годзе ў Бабруйскай газеце:

«Напрыканцы сёлетняга года стала вядома яшчэ пра аднаго воіна Савецкай Арміі, пра лёс якога родныя нічога не ведалі больш за 76 гадоў. Гэта наш зямляк, савецкі лётчык 137-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка Аляксандр Ільіч Дзегіль, ураджэнец в. Рымоўцы Бабруйскага раёна. Неацэнную дапамогу ў аднаўленні імя лётчыка, які загінуў у чэрвені 1944 г. на тэрыторыі Крупскага раёна паблізу в. Вялікае Горадна, аказаў мясцовы жыхар А.І. Радчанка.

...76 гадоў таму ў небе над вёскай Вялікае Горадна завязаўся жорсткі паветраны бой паміж чатырма савецкімі самалётамі «Ла-5» і шасцю нямецкімі зні­шчальнікамі. З болем і жахам у вачах жыхары вёскі назіралі, як адзін з самалётаў з пунсовымі зорачкамі на крылах, ахутаны клубамі чорна-шызага дыму, імкліва падаў на зямлю. Самалёт ішоў на брыючым палёце, збіваючы верхавіны дрэў, затым узарваўся. У лесе на месцы крушэння вяскоўцы выявілі толькі абгарэлыя абломкі крылатай машыны. Цудам уцалелыя дакументы лётчыка відавочцы паветранай бітвы пасля вайны перадалі ў мясцовы ваенкамат.

Дасканалае вывучэнне даных, што захаваліся ў розных крыніцах, а таксама супастаўленне ўспамінаў відавочцаў, дапамагло энтузіясту пошукавай справы наблізіцца да аднаўлення паслядоўнасці падзей даўняй трагедыі. Супаставіўшы факты, Анатоль Іванавіч зрабіў меркаванне, што гэта быў самалёт савецкага лётчыка Аляксандра Ільіча Дзегіля, ураджэнца в. Рымоўцы Магілёўскай вобласці».

Далей журналіст прыводзіць запіс з журнала баявых дзеянняў 137-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка, у якім паведамляецца, што 29 чэрвеня 1944 года ў 10.45 група з чатырох самалётаў вылецела на заданне. У складзе яе знаходзіўся і Аляксандр Дзегіль, які ў час бою трапіў пад атаку праціўніка і знік з полю зроку лётчыкаў сваёй групы. У Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі захаваўся загад ад 31 снежня 1946 года, у якім паведамляецца, што малодшы лейтэнант Дзегіль Аляксандр Ільіч не вярнуўся з баявога задання 29.06.1944 г.

«Як было ўстаноўлена Анатолем Іванавічам, 29 чэрвеня 1944 года з аэрадрома Саколкі з 4-х экіпажаў, што вылецелі на заданне, не вярнуўся адзін, – працягвае Валянціна Мілохіна. – Іншых збітых самалётаў у гэты дзень у раёне вёскі Вялікае Горадна не было. Сабраўшы сумесна з былым дырэктарам Стараслабодскай школы Крупскага раёна Міхаілам Адамавічам Баравулем дастатковую колькасць даных, Анатоль Іванавіч звярнуўся ў Бабруйскі райвыканкам, паведаміў аб зроб­леным па ўстанаўленні лёсу і ўвекавечанні памяці лётчыка і папрасіў ака­заць дапамогу ў пошуках родных Аляксандра Дзегіля».

На гэту просьбу ў райвыканкаме адразу ж адклікнуліся і правялі архіўна-даследчую работу. Усё сабранае Анатолем Радчанкам пра лётчыка поўнасцю пацвер­дзілася. Удалося ўстанавіць і звесткі аб яго родных. Напрыканцы свайго артыкула аўтар паведамляе:

«У выніку складанай, карпатлівай, але вельмі важнай пошукавай работы звесткі аб нашым земляку 9 снежня 2020 года ўнесены ў аўтаматызаваны банк даных Бабруйскага раёна «Книга Памяти». Па словах Анатоля Радчанкі, чакаецца, што ў бліжэйшым будучым на месцы падзення самалёта ў Крупскім раёне будзе ўстаноўлены памятны знак з імем лётчыка».

А мы дададзім, што такія знакі Анатолем Радчанкам, акрамя Дзянісавічаў, устаноўлены ў вёсках Лебедзева і Узнаж.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.