krupki.by

ru RU be BE en EN


11 жніўня свой 90-летні юбілей адзначае Зоя Аляксандраўна Разумоўская-Мілановіч

Автор / Земляки / Четверг, 11 августа 2022 09:23 / Просмотров: 2502

Леў Талстой аднойчы сказаў, што добраму настаўніку дастаткова мець толькі дзве якасці – вялікія веды і вялікае сэрца. Усім гэтым і валодае настаўніца рускай мовы і літаратуры Ухвальскай сярэдняй школы, ветэран педагагічнай працы. Вопытная настаўніца, вялікая працаўніца, надзейная сяброўка і цудоўная калега.

Нарадзілася яна у мястэчку Бобр. «Школа ў мяне ў генах, – пачынае размову Зоя Аляксандраўна. – Мама Марыя Данілаўна працавала настаўніцай пачатковых класаў. Бацька Аляксандр Антонавіч  пасля вайны скончыў тры курсы фізмата БДУ імя У. І. Леніна. Бацькі яшчэ з малых гадоў заўважылі маю цікавасць да дзяцей. Сярод іх я адчувала сябе як рыба ў вадзе. І ім вельмі хацелася, каб я стала настаўніцай.

1959 год, студентка.
1959 год, студентка.

Так працягвалася ўсе школьныя гады. Юная Зоя вельмі любіла чытаць, а сачыненні заўседы ацэньваліся на «5». З сярэбраным медалем скончыла дзяўчына школу. І ў час выбару далейшай жыццёвай дарогі Зоя вырашыла: «Буду перадаваць свае веды, уменні іншым, тым самым ажыццяўлю мары бацькоў. Я стану настаўніцай».

Паступіла ў БДУ на філалагічны факультэт. Пяць год студэнцкага жыцця Зоя Аляксандраўна ўспамінае як адну вялікую казку: удзел ва ўсемагчымых конкурсах, мастацкай самадзейнасці, праца ў піянерскіх лагерах, студэнцкіх атрадах… А наперадзе – самастойнае жыццё. З дыпломам у руках у 1951 годзе маладая настаўніца накіравалася па размеркаванню ў Галькоўскую  сярэднюю школу Пухавіцкага раёна.

«Нялёгкімі былі першыя самастойныя крокі. Але перамагала заўсёды любоў да дзяцей, павага да калег. На Пухавіцкай зямлі я яшчэ раз упэўнілася, што чалавек павінен жыць дзеля дабра, славіцца добрымі ўчынкамі, бо гэта і ёсць асноўныя якасці грамадзяніна нашай краіны», – з упэўненасцю дадае Зоя Аляксандраўна.

Август 2006 год, внучка и сын Вася.
Август 2006 год, внучка и сын Вася.

Так склаўся лёс: праз 4 гады настаўніца пераехала ў Калінінград. Потым, пасля працяглай хваробы, – у Беларусь. З 1964 года Зоя Аляксандраўна Мілановіч – настаўніца рускай мовы і літаратуры Ухвальскай сярэдняй школы. «За ўсе гады педагагічнай дзейнасці ў настаўніцкай прафесіі не расчаравалася»,– прызнаецца Зоя Аляксандраўна. З удзячнасцю і павагай успамінае сваіх калег Ціхановіч Еўдакію Фёдараўну, Саскавец Любоў Ільінічну, з якімі заўсёды дзялілася творчымі пошукамі, радаснымі і сумнымі хвілінамі. Значную дапамогу аказваў дырэктар школы Бабоўка Іван Іванавіч.

Зоя Аляксандраўна працытавала ў нейкі момант словы Васіля Сухамлінскага: «Без гарэння сэрца для стварэння дарагога і святога самыя правільныя ісціны застануцца для цябе мёртвымі і халоднымі літарамі». І гэта так. Зоя Аляксандраўна заўсёды адкрывала сваё сэрца ўсім, хто ў гэтым меў неабходнасць. Усё новае яна прапускала  праз сваю творчую індывідуальнасць у абагуленым выглядзе і аддавала дзецям, шчодра дзялілася сваім багатым вопытам з калегамі. Столькі цяпла і дабрыні адчувалася ў голасе Зоі Аляксандраўны, калі яна расказвала пра сваіх выпускнікоў, многія з якіх знашлі дастойнае месца ў жыцці. Гэта Ганчар Анатолій Уладзіміравіч, Доўгі Анатолій Мікалаевіч, Сіняк Тамара Іванаўна і многія іншыя. А яшчэ – вочы Зоі Аляксандраўны засвяціліся непараўнальнай радасцю, калі яна расказвала пра родных, бацькоўскі дом…

11 августа 2017 год (юбилей 85 лет, с соцработником Демешкевич Надеждой Лаврентьевной).
11 августа 2017 год (юбилей 85 лет, с соцработником Демешкевич Надеждой Лаврентьевной).

Са слаўным юбілеем, шаноўная Зоя Аляксандраўна! Моцнага здароўя Вам, цяпла ў доме, любові і павагі ад родных і блізкіх.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі. 


Не забывают своего учителя и выпускники Ухвальской школы

В редакцию газеты пришло письмо: 

«От имени выпускников 1979 года хочу рассказать о замечательном, удивительном, доб­рейшей души человеке – Зое Александровне Разумовской-Милонович. Судьба свела меня с ней 1 сентября 1973 года, когда я пошла в 5 класс. Зоя Александровна была у нас классным руководителем.

Она родилась 11 августа 1932 года. В семье кроме Зои Александровны был брат Валерий и сестра Людмила. «У нее были очень хорошие родители, которые всегда радушно встречали гостей в своем доме. Никогда не отпускали пришедших без угощения», – вспоминают односельчане.

Отличница в школе, выпускница БГУ. Зоя Александровна очень любила путешествия, экскурсии. Побывала в Прибалтике, Молдовии, посетила Ясную Поляну, Пушкинские горы. Мечтала, выйдя на пенсию, проехать на поезде от Москвы до Владивостока.

В 1966 году судьба свела ее с Разумовским Юрием Петровичем. Когда он пришел к ней свататься, сказал: «Подумайте, сможете ли Вы моему Васильку (сын) заменить мать. А я Вас никогда не брошу». Он дал на раздумие два дня. Как вспоминает Зоя Александровна: «Я ни разу не пожалела и благодарна судьбе за то, что она свела меня с Юрием Петровичем и Васей».

До пенсии (1987 г.)  Зоя Александровна проработала в Ухвальской школе. Сейчас она на заслуженном отдыхе – ее не забывают ученики, которые благодарны ей за понимание, душевное тепло.

Уважаемая Зоя Александровна! Вы взяли нас маленькими мечтателями, которые верили в свои фантазии. Но самое ценно – то, что Вы верили в нас и поддерживали. Спасибо Вам, что всегда рядом с нами были Ваши добрые и ласковые руки, Ваш тихий голос, Ваш мудрый совет. Спасибо за то, что школа стала для нас не только источником знаний, но и стартовой площадкой наших личностей. Мы стремились к своим заветным вершинам, не осознавая, что именно Ваши руки подталкивают нас вперед, не давая остановиться на полпути. Еще раз спасибо Вам за всё!»

Выпускники 1979 года.

Автор

admin

admin

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.