krupki.by

ru RU be BE en EN


Успаміны людзей, якія 30 гадоў таму пакінулі родныя мясціны пасля Чарнобыльскай аварыі

Автор / Земляки / Вторник, 26 апреля 2016 15:58 / Просмотров: 6218

– Маё дзяцінства і маладосць прайшлі ў вёсцы Грыдні Вербавіцкага сельсавета Нараўлянскага раёна. - расказвае Вольга Міхайлаўна АЛЬХОВІК. - Там я закончыла сярэднюю школу, працавала ў сваім родным калгасе «Кастрычнік».

У гэтай вёсцы выйшла замуж, разам з мужам Анатолем пабудавалі свой дом, нарадзіла траіх дзяцей: сыноў Аляксея і Сяргея, дачку Святлану. Усе былі шчаслівыя, бо нашы нараўлянскія землі багатыя і шчодрыя на ўраджаі. У лясах вельмі многа грыбоў і ягад, збіралі сабе і яшчэ прадавалі нарыхтоўшчыкам. Ля нашай вёскі працякае рака Мытва, якая ўпадае ў вялікую раку Прыпяць. У 80-я гады Прыпяць была багата рыбай, у летні перыяд да сябе прыцягвалі пляжы, таму што ў яе цудоўныя пясчаныя берагі, не горш чым на моры. У той час па Прыпяці хадзіла «Ракета», у яе быў маршрут «Кіеў-Мазыр». Непадалёк ад вёскі Грыдні, дзесьці ў 40 кіламетрах, быў пабудаваны горад, які назвалі Прыпяць, і там жыў маладзёжны кантынгент – сярэдні ўзрост дзесьці 32 гады. Людзі жылі добра, працавалі на Чарнобыльскай АЭС. 

Але нечакана грымнуў гром, які ўзрушыў Беларусь, Украіну і наогул увесь свет. У той год была ранняя вясна і ўжо ў другой палавіне красавіка вяскоўцы садзілі агароды. І вось 27 красавіка загадчык фермы сказаў, што ў Чарнобылі ўзарваўся рэактар, што вялікі выкід радыеактыўных рэчываў і што пажадана дзецям ды і дарослым як мага менш быць на вуліцы. Але гэта былі толькі словы, якіх на той момант мы яшчэ не разумелі. Людзі былі напалоханы і не ведалі, што рабіць. А на Чарнобыль патокам ехаў ваенны і медыцынскі транспарт.

Дзесьці к 8 мая арганізавана ў чыстыя зоны сталі вывозіць дзяцей, а маленькіх дзетак з мамамі вывозілі ў санаторыі і дамы адпачынку. Вось і мае дзеці разам са школай і настаўнікамі трапілі ў горад Рагачоў. У першы дзень усіх павялі ў паліклініку на абследаванне. Пасля агляду нас паклалі ў бальніцу, таму што ў дачушкі, а ёй быў толькі годзік, гемаглабін аказаўся 60 адз. Там мы праляжалі цэлы месяц. Затым усіх нас вывезлі на турбазу «Нёман» Гродзенскай вобласці. З ліпеня па жнівень мы знаходзіліся на гэтай турбазе, а нашы мужы ў гэты час працавалі ў зоне, так называлі тады выселеныя вёскі. Пакуль мы былі на Гродзеншчыне, выселілі і жыхароў нашай вёскі – усіх да аднаго чалавека, і мы туды ўжо не вярнуліся. 

А паехалі ў Нарач Вілейскага раёна Мінскай вобласці, дзе пражылі два гады. Муж працаваў трактарыстам, а я даяркай. Але праз два гады вярнуліся назад у вёску Вербавічы Нараўлянскага раёна. Мы былі сярод сваіх родных і блізкіх, але небяспека радыяцыі не зменшылася, і людзі паціху ўсё роўна ад’язджалі з гэтых месц. Да нас у Нароўлю прыехалі з будтрэста № 6 г. Мінска начальнік аддзела кадраў Валянціна Маліноўская і прадстаўнік з МПМК-90 (тады 195) Святлана Генчык і прапанавалі нам пераехаць у Крупкі, бо ў арганізацыі не хапала рабочай сілы. 

Так мы з мужам і разам з намі яшчэ 50 сем’яў паехалі ў Крупкі. Нашы мужы працавалі па два тыдні вахтавым метадам – будавалі сабе жыллё, 50 жылых дамоў па вул. Будаўнікоў, завулку Ціхі, 28-кватэрны дом па вул. Новай і інш. У Крупкі мы пераехалі ў 1992 годзе, дзе жывём і сёння, але ніколі нам не забыць родныя мясціны. 

Аднак гэта толькі маленькі ўрывак з нашага жыцця. І боль, які перажыў кожны чалавек з зоны адсялення, не перадаць на папяровым носьбіту – трэба зазірнуць у душу чалавека. А душы нашы рыдалі і плакалі, калі мы пакідалі маленькую радзіму і сваіх бацькоў, якія не хацелі ад’язджаць. Яны гаварылі нам: «Едзьце, у вас малыя дзеці, а нам усё роўна дзе паміраць». Але мы на гэты момант самі былі бацькамі і цудоўна разумелі, як цяжка ім заставацца адным. Многія перасяленцы, якія паехалі, вярталіся назад. 

Каб апісаць усю трагедыю чарнобыльскай бяды, і тое, што перажылі нашы людзі, не хопіць цэлай кнігі. Прайшло ўжо 30 гадоў, але праблема на сённяшні дзень не вычарпана. Можа, пройдуць стагоддзі і гэта застанецца толькі гісторыяй. Пажадаю ўсім людзям нашай планеты Зямля, каб неба на гэтай Зямлі было толькі мірным, чыстым і светлым. 

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.