krupki.by

ru RU be BE en EN


Далоў непісьменнасць!

Автор / Паралелі часу / Суббота, 01 сентября 2018 12:27 / Просмотров: 1364

настаўнікі Крупскага раёна, 1928 г«Вучыцца пачыналі з азоў, з першых літар. Часам даводзілася назіраць такую карціну: стараецца жанчына, выводзіць на паперы першыя вывучаныя літары, а хлапчук тузае яе за спадніцу і слязліва кліча: «Мама, хачу есці! Пойдзем дадому!»

Вось так пачыналі асвойваць пісьменнасць крупчане ў далёкія 20-я гады мінулага стагоддзя. У маючую адбыцца нядзелю, 2 верасня, мы будзем адзначаць Дзень беларускага пісьменства, якое нясе нам старажытную культуру праз стагоддзі. Але пераважная колькасць беларусаў, асабліва на вёсцы, увесь гэты час была непісьменнай. Масава ўзяцца за кнігі і пачаць вучыць літары яны змаглі толькі на пачатку 20-х. І гэта было вельмі няпроста. Кандыдату гістарычных навук Дзмітрыю Хромчанку ўдалося ў свой час пагутарыць з відавочцамі, людзьмі, якія пачыналі на Крупшчыне барацьбу з непісьменнасцю,  пашчыраваць у архівах, і зараз мы маем унікальную магчымасць даведацца, як вучыліся чытаць і пісаць нашы не такія ўжо і далёкія продкі, хто ім у гэтым дапамагаў і ці было ў іх жаданне да ведаў. Ітак, праводзім чарговыя паралелі часу.

…Утварэнне раёна супала па часе не толькі з эканамічнымі пераўтварэннямі, але і са змяненнем агульнага ладу жыцця насельніцтва, у тым ліку ў бытавой і культурнай сферах.

Ужо ў першыя гады Савецкай улады разгарнулася шырокамаштабная кампанія па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод насельніцтва. У Крупскім раёне на пачатку 20-х гадоў палова насельніцтва была непісьменнай і малапісьменнай. Да 1924 года ў раёне было адкрыта 40 школ, з іх у Крупках, Халопенічах і Бабры – сямігадовыя, астатнія пачатковыя. У 1924 годзе было ўтворана таварыства «Далоў непісьменнасць». Члены гэтага грамадскага аб’яднання вышуквалі сродкі на набыццё падручнікаў і аплату працы настаўнікаў, вялі ўлік непісьменных, прыцягвалі іх да вучобы ў пунктах ліквідацыі непісьменнасці або ў школах для непісьменных. У Крупскім раёне гэта таварыства на пачатак 1925 года налічвала 60 чалавек.

1 красавіка 1925 года ў мястэчку Крупкі адбылася раённая канферэнцыя настаўнікаў. На ёй былі разгледжаны пажаданні насельніцтва аб пашырэнні сеткі навучальных устаноў. У 1925 годзе расходы на народную адукацыю павялічыліся ў параўнанні з папярэднім годам на 30%. А газета «Звязда» пісала, што «ў Крупскім раёне 216 чалавек скончылі курсы па ліквідацыі непісьменнасці. Трэба адзначыць, што жанчыны-сялянкі найбольш зацікаўленыя ў ліквідацыі сваёй непісьменнасці, чым мужчыны».

Навучанне дарослых праводзілася ў 16 пунктах ліквідацыі непісьменнасці. Раённая канферэнцыя настаўнікаў у 1926 годзе прыняла рашэнне, што на працягу года кожны настаўнік павінен навучыць пісьменнасці не менш як 10-15 чалавек. На працягу двух гадоў, да 1928 года, у іх прайшлі навучанне 1200 чалавек.

Настаўнікі і найбольш адукаваныя камсамольцы замацоўваліся за адпаведнымі вёскамі для правядзення лікбеза. Вось што ўзгадвала пра той час Раіса Уладзіміраўна Красоўская, выпускніца Беларускага педагагічнага тэхнікума, у 1931 годзе накіраваная працаваць настаўніцай у Крупскую станцыйную школу: «Нашы камсамольцы-настаўнікі праводзілі вялікую масава-палітычную работу сярод насельніцтва, аднак галоўным для нас было – ліквідаваць непісьменнасць. Кожны вечар хадзілі мы вучыць пісьменнасці людзей у вёскі Навахросты, Сяліцкае, Усохі, Малая Слабада. Я была замацавана за Навахростамі. Камсамольцы тады мелі форму: цёмна-зялёнага колеру гімнасцёрка, спадніца, цераз плячо раменьчык і абавязкова чырвоная касынка. Па просьбе і з дапамогай камсамольцаў недалёка ад чыгуначнай станцыі з «кулацкага» дома быў пабудаваны клуб. Там мы ставілі спектаклі, арганізоўвалі лекцыі, спявалі, танцавалі. Самадзейныя артысты выступалі не толькі перад насельніцтвам раёна, а нават і ў Оршы і Смаленску».

Прыкладна тое ж узгадваў і іншы камсамолец 20-х гадоў – Ісак Абрамавіч Дубман. Пасля заканчэння Крупскай сямігодкі і Барысаўскага педагагічнага вучылішча ён быў накіраваны на работу спачатку ў Будскую, затым у Ротаньскую школу: «У нас быў створаны лікбез, дзе я праводзіў заняткі. Збіраліся па вечарах у школе, прыходзіла шмат людзей, большасць – моладзь. Вучыцца пачыналі з азоў, з першых літар. Часам даводзілася назіраць такую карціну: стараецца жанчына, выводзіць на паперы першыя вывучаныя літары, а хлапчук тузае яе за спадніцу і слязліва кліча: «Мама, хачу есці! Пойдзем дадому!».

У той час сталі практыкаваць школы-перасоўкі для правядзення заняткаў з сялянамі, што жылі ў аддаленых вёсках. Праўда, здолелі ахапіць невялікую колькасць насельніцтва, у 1926 годзе толькі 33 чалавекі. Але тым не менш! У Крупках была адкрыта ранішняя школа для дарослых і вячэрняя для моладзі. Школы для дарослых пачалі працаваць пры фабрыцы «Саломка» і заводзе імя Вароўскага. Натуральна, што было шмат праблем. Слабая матэрыяльна-тэхнічная база, недахоп падручнікаў, многія школы размяшчаліся ў наёмных, малапрыдатных для навучання будынках. У школах на той час працавала 60 настаўнікаў, але толькі 7 з іх мелі вышэйшую і няпоўную вышэйшую адукацыю.

Трэба адзначыць, што пераважна ўсе яны працавалі на беларускай мове. Гэта было ў духу праводзімай тады «палітыкі беларусізацыі», якая прадугледжвала перавесці на беларускую мову не толькі школьную сістэму, але і справаводства ў органах кіравання, актывізацыю краязнаўчай работы і г.д. Напрыклад, сур’ёзная крытыка прагучала ў адрас Крупскага раёна падчас справаздачы яго кіраўніцтва ў жніўні 1928 года на пасяджэнні Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. На ім было адзначана, што ў асноўным работнікі апарата кіравання перайшлі на справаводства на беларускай мове, аднак у паўсядзённым жыцці пераважаюць размаўляць на рускай мове, слаба праводзіцца гэта работа ў сельскіх Саветах і партыйных арганізацыях.

На пачатку 30-х гадоў ужо звыш 80% дарослых скончылі школы непісьменнасці, больш паловы малапісьменных павышалі свой адукацыйны ўзровень.

аіса Уладзі­міраўна КРАСОЎСКАЯ20-я гады – перыяд яшчэ адной цікавай з’явы. Гэта «культурная рэвалюцыя». Тым часам арганізоўваліся бібліятэкі, клубы (тады іх называлі народныя дамы, пад якія нярэдка перадаваліся будынкі цэркваў), хаты-чытальні. Адметна, што ўжо падчас утварэння раёна на першым пасяджэнні райкама партыі 29 жніўня 1924 года ў якасці найважнейшай праблемы абмяркоўвалася пытанне пра адкрыццё хат-чытальняў у найбольш буйных вёсках раёна і зацвярджэнні іх загадчыкаў. А найбольш буйнымі на тады населенымі пунктамі былі вёскі Ігрушка, дзе пражывала 1005 чалавек, і Гумны – 530 жыхароў. Газета «Звязда» ў 1926 годзе паведамляла: «У в. Ігрушка Ігрушкаўскага сельсавета ў хаце-чытальні вядуцца гучныя чыткі кніг і брашур па сельскай гаспадарцы, выпускаецца газета «Чырвоны араты», якая вельмі папулярная сярод сялян; пры хаце-чытальні працуе палітычны, сельскагаспадарчы і драматычны гурткі». Хутка адчыніліся хаты-чытальні ў вёсках Пліса, Альшанікі, Дворышча, Ухвала і г.д. У якасці лепшых «Звязда» адзначала Ухвальскую хату-чытальню, дзе «акуратна вядуцца чытанні, гутаркі, даклады і лекцыі па розных пытаннях; загадчыца паведаміла, што наяўная літаратура не ў стане задаволіць запыты чытачоў».

Тая ж «Звязда» пісала, што ў 1925 годзе ў Халопеніцкім народным доме быў нават арганізаваны балет з ліку мясцовых артыстаў, якім кіраваў энтузіяст сваёй справы Е.І. Русак!!! (Гэта ж трэба! Можна толькі ўявіць сабе, што людзі не толькі разумелі, што такое балет, але былі годныя і здатныя да вытанчаных танцаў!)

Да 1928 года ў раёне, акрамя народных дамоў у Крупках і Ухвале, было адчынена 28 хат-чытальняў і клубаў, і не толькі пры населеных пунктах, але і пры прадпрыемствах. Напрыклад, клуб пры фабрыцы «Саломка». Асобныя ўстановы, напрыклад, хата-чытальня ў вёсцы Дубавое і клуб у Сакалавічах, былі адчынены па ініцыятыве насельніцтва, перш за ўсё, моладзі, за іх сродкі або за сродкі, заробленыя на суботніках.

Пры Крупскім народным доме, Ігрушкаўскай і Ухвальскай хатах-чытальнях былі створаны бібліятэкі-перасоўкі. Да гэтага трэба дадаць, што ў 20-я гады ў дамах крупчан упершыню загаварыла радыё, у вёсках з’явіліся 2 кінаперасоўкі, а ў Крупках пачалі пастаянна дэманстраваць кінафільмы. У 1925 годзе ў цэнтры Крупак і ў Халопенічах былі ўстаноўлены гучнагаварыцелі.

З 1931 года пачала выходзіць раённая газета «Камуністычны шлях», рэдактарам якой быў А. Мароз, пазней яна была перайменавана ў «Голас калгасніка». Там расказвалася пра накіраванне моладзі на будоўлі першай пяцігодкі, пра калектывізацыю ў раёне, было абвешчана пра стварэнне ў Крупках машынна-трактарнай станцыі. У матэрыялах рабселькараў адзначаліся праблемы з пераходам да ўсеагульнай пачатковай адукацыі, гаварылася пра павышэнне непісьменнасці камсамольцаў. Тады ў газеце даволі часта пачалі з’яўляцца заметкі, замалёўкі, вершы тады пачынаючага, а затым вядомага беларускага паэта Міхася Калачынскага.

Кароткі час, з 1930 па 1931 год, у Халопенічах выходзіла яшчэ адна газета «За калектывізацыю».

Савет Народных Камісараў БССР у сувязі з паспяховым пераходам да ўсеагульнай пачатковай адукацыі 6 жніўня 1932 года прыняў пастанову аб паступовым пераходзе да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

27 июня прием граждан будет вести начальник главного управления юстиции Минского облисполкома

В понедельник, 27 июня, с 11.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Крупского района по адресу: г. Крупки, ул. Чапаева, 8 А, личный прием граждан будет вести начальник главного управления юстиции Минского облисполкома, член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, заместитель председателя комиссии по законодательству и государственному строительству БАЧИЛО Александр Александрович.
Предварительная запись на прием будет осуществляться по телефону 801796 2-76-48.

25 июня телефонную линию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 25 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

25 июня телефонную линию проведет председатель Минского областного Совета депутатов

В субботу, 25 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Минского областного Совета депутатов ЯКУБИЦКАЯ Наталья Викторовна.
Телефон 8 (017) 500-41-60.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.