krupki.by

ru RU be BE en EN

Ступені поспеху. Васіль Хоміч: пасееш лён – пажнеш золата



Ступені поспеху. Васіль Хоміч: пасееш лён – пажнеш золата

Автор / Экономика / Пятница, 10 июля 2020 16:05 / Просмотров: 890

Як сведчыць візітная картка, прадпрыемствам з пачатку яго будаўніцтва і далейшай дзейнасці кіравалі толькі тры дырэктары:
21 год – Нікіфар Сілівестравіч Журко, 20 – Павел Пятровіч Змітраковіч, амаль 27 гадоў – Васіль Уладзіміравіч Хоміч. Менавіта на гэта мы і сканцэнтравалі ўвагу сённяшняга дырэктара.

– І сапраўды зайздросная стабільнасць. Добрую памяць пакінулі пасля сябе і Нікіфар Сілівестравіч, і Павел Пятровіч. Дбайныя кіраўнікі, шчырыя і адказныя людзі, яны заўсёды клапаціліся пра кале­ктыў, пра ўмовы працы і быту. Асабіста я быў добра знаёмы з Паўлам Пятровічам. На пачатку сваёй працоўнай дзейнасці тэлефанаваў яму, каб пачуць мудрую параду, параіцца наконт вырашэння таго ці іншага пытання. Мы заўсёды запрашалі яго на ўрачыстасці, віншавалі з нагоды адметных дат. Шкада, што ён пайшоў з гэтага жыцця.

– Ведаем, Васіль Уладзіміравіч, што і вы, як і вашы папярэднікі, у рабоце лічыце галоўным вопыт і веды спецыя­лістаў. Нагадайце, калі ласка, аб тым, як вы прыйшлі на льнозавод.

– На самым пачатку маёй дзейнасці – у 90-я гады – працаваць прыйшлося ва ўмовах крызісу эканомікі, спаду вытворчасці, пагаршэння спраў у сельскай гаспадарцы. Прадпрыемства штогод усё больш і больш стала адчуваць недахоп сыравіны для загрузкі вытворчых магутнасцей. У сувязі з пастаянным павелічэннем затрат на вырошчванне льну і недахопам людзей на сяле льнасеючыя гаспадаркі рэзка скарацілі пасяўныя плошчы. Падняліся цэны на энерганосьбіты, і давялося адмовіцца ад прамысловай перапрацоўкі льносаломкі, а ў 1998 го­дзе з-за недахопу сыравіны прыйшлося закансерваваць дзве паточныя лініі па перапрацоўцы льнотрасты.

– І якія меры былі прыняты ў сувязі з такім становішчам?

– Каб захаваць кадравы патэнцыял і забяспечыць калектыў работай, у канцы 90-х гадоў на заводзе стаў стварацца механізаваны атрад па вырошчванні і ўборцы льну, набывалася сельскагаспадарчая тэхніка. Пачыналі з аказання дапамогі льнасеючым гаспадаркам, потым арандавалі плошчы для сваіх пасеваў. Так, з 2002 года, кожны раз павялічваючы пасяўныя плошчы, лён вырошчваўся ў ільнасеючых гаспадарках нашым механізаваным атрадам.
Яшчэ ў 2005 годзе прадпрыемства ўзяло курс на мадэрнізацыю вытворчасці і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Якраз тады дзейнічала рэспубліканская праграма «Лён». Вось у рамкх яе мы ўстанавілі новы кудзелепрыгатавальны агрэгат. Для рэгуліроўкі колькасці абаротаў мяльна-трапальнага агрэгата ўстанавілі мікрачастотныя пераўтваральнікі.

– Час ідзе. Што вы скажаце аб сваім калектыве сёння?

– Цяпер прадпрыемства ў поўным аб’ёме забяспечвае сябе сыравінай – мехатрад вырошчвае гэту культуру на плошчы 1 536 гектараў, і ўсе работы – догляд за пасевамі, церабленне, уборка на ўсіх плошчах – з гэтага года вядуцца выключна сіламі механізаванага атрада, на ўзбраенні якога ёсць энерганасычаныя трактары, сеялкі, камбінаваныя агрэгаты, падборшчыкі-ачэсвальнікі, прэсы, абарочвальнікі і шмат іншай неабходнай тэхнікі. Бясспрэчна, не параўнаць мінулыя гады з сённяшнім часам. Стабільны рост прадукцыйнасці працы, трохзменны рэжым работы, забяспечанасць сыравінай, дастойная зарплата – усё гэта дазваляе нам дабівацца пэўных дасягненняў. А наш сакрэт – гэта традыцыі, вопыт, майстэрства і працавітасць калектыву.

Са святам усіх, з 65-гадовым юбілеем прадпрыемства! Здароўя вам, поспехаў, удачы і натхнення на далейшыя здзяйсненні. Няхай вам заўсёды спадарожнічаюць бадзёрасць, дабрабыт, радасць, шчасце і ўдача!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.